Аналітыкі прадказваюць папулярнасць смартфонаў-складанчыкаў у хуткай будучыні
Аналітычная кампанія TrendForce прадказала павышэнне долі смартфонаў-складанчыкаў на рынку — да 5% у 2027 годзе — і хуткае зніжэнне іх кошту.
Паводле звестак аналітыкаў, у 2023 годзе іх доля можа дасягнуць 1,6%, бо чакаецца рост паставак смартфонаў-складанчыкаў на 43% у параўнанні з папярэднім годам — да 18,3 мільёна адзінак. У 2024 годзе доля можа павялічыцца да 2,2% (25,2 мільёна прылад).
Адным з ключавых фактараў росту з’яўляецца зніжэнне кошту кампанентаў, уключаючы складаныя панэлі і завесы. Аналітыкі прадказваюць, што найбліжэйшым часам цэны на такія тэлефоны могуць апусціцца ніжэй за парог у $1000.
Сярод вытворцаў прылад лідзіруе Samsung. Кампанія плануе паставіць 12,5 мільёнаў тэлефонаў-складанчыкаў сёлета. Тым не менш доля кампаніі ў 2022 годзе скарацілася ад 82% да 68% праз канкурэнцыю кітайскіх вытворцаў. На другім месцы знаходзіцца Huawei (14% рынку), на трэцім і чацвёртым — OPPO і Xiaomi (5% і 4% адпаведна).
Читать на dev.by