Аналітыкі прадказваюць хуткі рэліз PlayStation 5 Pro

Праз найбуйнейшае падзенне прыбытку за дзесяцігоддзе кампанія не мае намеру адкладаць рэліз новай кансолі. Выпуск Pro-версіі мае ажывіць попыт напярэдадні выхаду GTA VI.

1 каментарый

На думку аналітыкаў Kantan Games, Sony прадставіць версію кансолі PlayStation Pro ў другой палове гэтага года. Эксперты лічаць, што для выпуску гэта зручны час. Напрыклад, PlayStation 4 Pro была выпушчаная праз тры гады пасля рэлізу PlayStation 4, PlayStation 5 была прадстаўлена ў лістападзе 2020 года.

Акрамя таго, у 2025 годзе мае выйсці Grand Theft Auto VI, якая можа ўзмацніць попыт на новыя гульнявыя кансолі. Эксперты лічаць, што вытворца не стане зніжаць цану на PlayStation 5 у бягучай версіі. Sony вымушана ўтрымліваць цэны, каб захаваць прыбытак, аднак у той жа час кампанія рызыкуе сутыкнуцца са зніжэннем аб’ёмаў продажаў.

Sony ужо знізіла гадавы прагноз продажаў PlayStation 5 з 25 мільёнаў адзінак да 21 мільёна і чакае «паступовае зніжэнне» продажаў у наступным фінансавым годзе. У паведамленні аб планах кіраўніцтва Sony заявіла, што мэта яе гульнявога бізнэсу — «аптымізаваць продажы, надаючы больш увагі балансу з прыбыткам».

Sony показала разноцветные PlayStation 5 Slim
По теме
Sony показала разноцветные PlayStation 5 Slim
Топ-100 самых популярных игр PlayStation 5
По теме
Топ-100 самых популярных игр PlayStation 5
В сети появились характеристики PlayStation 5 Pro
По теме
В сети появились характеристики PlayStation 5 Pro

Читать на dev.by