Andersen з офісам у Мінску ўвайшла ў лік самых хуткарослых кампаній у Еўропе

Выданне Financial Times паказала штогадовы рэйтынг 1000 самых хуткарослых кампаній Еўропы. У спіс упершыню трапіла кампанія Andersen з офісам у Мінску.

9 каментарыяў

FT 1000 — гэта праект Financial Times і даследчай кампаніі Statista, якія штогод складаюць спіс тысячы найбольш інавацыйных і хуткарослых бізнэсаў Еўропы.

У абноўлены рэйтынг увайшлі кампаніі, якія дасягнулі самага высокага сукупнага гадавога росту выручкі за 2019–2022 гады. Каб прэтэндаваць на ўключэнне ў рэйтынг, кампаніі павінны былі мець мінімальны даход у памеры 100 тысяч еўра ў 2019 годзе і 1,5 мільёна еўра ў 2022 годзе. Мінімальны сярэдні тэмп росту выручкі павінен складаць 36,3%.

Як расказалі devby.io у Andersen, кампанія перасягнула патрабаваныя паказчыкі для ўключэння ў рэйтынг. Выручка за перыяд ад 2019 да 2022 года вырасла на 516,5%, сярэднегадавы тэмп росту склаў 83,4%. У рэйтынгу FT 1000 кампанія заняла 330 месца. Паводле даных Financial Times, за 2022 год выручка Andersen склала каля 60 мільёнаў еўра. 

— Такі рост паказчыкаў адбыўся дзякуючы кліентаарыентаванаму падыходу, інвестыцыям у новыя тэхналогіі і пастаянным інавацыям. У прыватнасці, мы адкрылі лабараторыю, дзе распрацоўваюцца ідэі і будучыя інавацыі, там працуе больш за 200 чалавек. Апрабавалі новыя маркетынгавыя і сэйлзавыя стратэгіі, якія прынеслі нам вядомасць у новых рэгіёнах, — адзначылі ў кампаніі.

На дадзены момант у Andersen больш за 15 офісаў распрацоўкі ў розных краінах, уключаючы Беларусь, і больш за 10 офісаў продажаў. Летась кампанія адкрыла першыя офісы ў Індыі і ААЭ, а таксама новыя офісы ў Вільні, Варшаве і Кёльне. У штаце больш за 3,7 тысячы супрацоўнікаў.

Падзялілі бізнэс: як цяпер маюцца каманды Andersen (заходні рынак) і Aston (расійскі)
Па тэме
Падзялілі бізнэс: як цяпер маюцца каманды Andersen (заходні рынак) і Aston (расійскі)

Читать на dev.by