«У найгоршым выпадку праз 10 гадоў будзем тырчаць на Зямлі». Айцішнік, які пачынаў у 1987, пра мінулае і будучыню
Катаемся на роварах па Гданьску з трызоўцам і продакт-менеджарам у EPAM, згадваем 90-я ў Мінску, думаем пра будучыню.
Катаемся на роварах па Гданьску з трызоўцам і продакт-менеджарам у EPAM, згадваем 90-я ў Мінску, думаем пра будучыню.
Катаемся на роварах па Гданьску з трызоўцам і продакт-менеджарам у EPAM, згадваем 90-я ў Мінску, думаем пра будучыню.
У якасці тэрапіі dev.by выйшаў на восеньскую велапрагулку з трэнерам па тэорыі рашэння вынаходніцкіх задач (ТРИЗ) і продакт-менеджарам у EPAM Андрэем Кур’яном. У ІТ Андрэй З 1987 года. Да нядаўняга часу любіў катацца па веладарожцы ў Мінску, сёння асвойвае веламаршруты ў Гданьску. Размаўляем з Андрэем пра яго кар’еру ў ІТ, згадваем 90-я, параўноўваем айцішнікаў 30 гадоў таму і цяпер ды вырашаем, які час у ІТ «самы выдатны». І радуемся прыгожым краявідам, вядома.
Мы сустракаемся ля бізнэс-цэнтра Olivia Star, самага высокага будынка ў Гданьску. Тут і офіс EPAM, і цэлы комплекс гарадскіх радасцей: футурыстычная аранжарэя, аглядная пляцоўка на 32-м паверсе, выдатная веладарожка па суседстве. Адсюль зручна стартаваць па любімых гданьскіх месцах, але перад гэтым утульна ўладкоўваемся ў аранжарэі і пераносімся ў Мінск 1987 года.
— Увесну 1987 года я сканчаў 5-ы курс факультэта электрасувязі МРТІ (цяпер БДУІР). Тады яшчэ не было персанальных камп’ютараў, каб зрабіць нейкія вылічэнні, трэба было рэзерваваць час для працы ў вылічальным цэнтры. Мы з сябрамі сядзелі ў гэтым камп’ютарным цэнтры МРТІ, калі да нас прыйшоў Валер Цурыкаў. Яму было 35, ён толькі вярнуўся са стажыроўкі з Англіі і прывёз адтуль персанальны камп’ютар. Ён расказаў, што збіраецца рабіць вынаходніцкую машыну і што яму патрэбныя праграмісты.
У той час мы марнавалі шмат сіл на барацьбу з жалезам і софтам. Вялікі камп’ютар рабіў тое ж самае, што сёння смартфон, — вылічаў. Толькі цвёрдыя дыскі знаходзіліся на адным паверсе, працэсары ў карпусах — на іншым, а тэрмінал (экран з клавіятурай) стаяў у кутку вялізнага памяшкання. Я цяпер дзіўлюся, як мы наогул маглі нешта рабіць на тых камп’ютарах. З першымі ПК таксама было складана. Праграмнага забеспячэння для іх было мала. У СССР свайго не было, таму карысталіся толькі тым, што можна было здабыць за мяжой. Цурыкаў неяк сказаў, што калі мы толькі пачыналі праект вынаходніцкай машыны, то былі падобныя да камікадзэ — сунуліся ў зусім новую тэму ды яшчэ з новай мовай праграмавання — Prolog
.…Першы час мы прыходзілі да Цурыкава дадому і працавалі на яго персанальным камп’ютары. А праз пару месяцаў з’явілася лабараторыя інтэлектуальных сістэм — аб’яднаная лабараторыя МРТІ, Інстытута кібернетыкі і Акадэміі навук.
Ад Інстытута кібернетыкі ў лабараторыю ўваходзіла група Уладзіміра Галянкова, якая праектавала камп’ютар, заточаны пад работу з семантычнымі сеткамі. Ад Акадэміі навук — група прафесара Віктара Мартынава, лінгвісты, якія займаліся фармалізацыяй мовы. У Мартынава была прарыўная для таго часу праца па ўніверсальным семантычным кодзе. Ён спрабаваў апісаць сусветныя мовы, выявіць стрыжань і скласці код — груба кажучы, навучыць камп’ютар разумець натуральныя мовы.
Уявіце, аб’ядналіся тры досыць сур’ёзныя навуковыя групы: дзве, якія даўно склаліся, і адна маладая — Цурыкаў са сваёй ідэяй вынаходніцкай машыны, маладыя праграмісты, гатовыя ўсё гэта закодзіць, і спецыялісты па ТРИЗ. Усяго чалавек 40-50. Гэта была крутая суполка.
Як мінімум раз на тыдзень мы праводзілі ўнутраны навуковы семінар: я толькі потым стаў разумець, наколькі магутны зарад ведаў яны давалі. У асноўным удзельнічалі мінчане, але трызоўцы да нас прыязджалі з усяго Саюза.
І паколькі ў сценах МРТІ прыткнуцца лабараторыі не было дзе, для нас знялі цэлы паверх у інтэрнаце ПТВ на Ваўпшасава. Наш восьмы паверх адгарадзілі металічнымі кратамі, каб прайсці, іх трэба было адмыкаць ключом. У 1988-м туды завезлі персанальныя камп’ютары. Так, бюджэт трох арганізацый дазваляў гэта зрабіць, грошы яшчэ былі. Яны скончыліся ў 91-м, а датуль быў слаўны час.
Усё ж камп’ютараў не хапала, даводзілася працаваць пазменна. Некаторыя хлопцы тыднямі не вылазілі з лабараторыі — балазе інфраструктура дазваляла там жыць: былі прыбіральня, душ, агульная кухня. Народ сабраў пару ложкаў і абсталяваў спальню, купляў ежу, гатаваў.
У першай палове дня мы праводзілі семінары, а ўвечары і ўначы, калі пэтэвэшнікі адпачывалі і весяліліся, мы кодзілі. Вось у такой атмасферы рабілася вынаходніцкая машына. Слова «стартап» тады яшчэ не было. Але гэта быў ён.
Пры канцы 80-х было яшчэ невідавочна, што ІТ-сфера стане гэтак прыбытковай і перспектыўнай.
Праўда, гэта ўжо можна было прадчуваць. Але тады яшчэ быў Савецкі Саюз, і перспектывы ацэньваліся крыху інакш: не з пункту гледжання прафесіі, а з пункту гледжання магчымасцей, якія дае месца працы. Так, напрыклад, праца ў гандлі здавалася перспектыўнай, бо давала доступ да дэфіцытных тавараў. Усё, што звязана з эканомікай, таксама было папулярным. А вось ІТ датычыўся хутчэй да навуковай сферы, і з яго будучыняй было не ўсё зразумела. Як перспектыўная з пункту гледжання кар’еры ІТ-сфера стала распазнавацца ў другой палове 90-х, не раней. Таму пагаджуся, што тады ў ІТ ішлі хутчэй з цікавасці, чым з рацыянальных меркаванняў.
У 89-м годзе мы стварылі кааператыў, ЗАТ «Навукова-Даследчая Лабараторыя Вынаходніцкіх Машын» (НДЛВМ), і ўсе ўдзельнікі каманды з першага складу сталі кааператарамі са сваімі долямі. Дату нараджэння НДЛВМ я запомніў добра — 12 красавіка. Гэта быў досыць цікавы час, бо ў нас ужо быў гатовы прадукт і ён пачаў карыстацца попытам.
Ад 1989 да 1991 года больш за 600 прадпрыемстваў па ўсім Саюзе купілі вынаходніцкую машыну.
Вынаходніцкая машына — гэта праграмнае забеспячэнне, мы прадавалі дыскеты і ліцэнзію. Але трэба разумець, што праграмнае забеспячэнне трэба было на чымсьці запускаць, таму разам з дыскетамі прадпрыемствы куплялі персанальныя камп’ютары.
Камп’ютары спачатку былі прывазныя, а потым на заводзе ім. Арджанікідзэ сталі збіраць персаналкі з кітайскіх і тайваньскіх камплектуючых. Кааператыў мог іх оптам закупляць і перапрадаваць. Памятаю, прадстаўнікі прадпрыемстваў-кліентаў чакалі, калі прыедзе іх скрынка з камп’ютарам. Агулам яны звозілі 1-3 кампы з усталяванай вынаходніцкай машынай і парачкай камп’ютарных гульняў у прыдачу. Гэта была нятанная пакупка, але ў прадпрыемстваў былі грошы і яны гатовыя былі плаціць.
У выніку ў нас быў прыбытак яшчэ і ад перапродажу тэхнікі. Але, думаю, вынаходніцкая машына ў цане «важыла» няслаба: калі не палову, то траціну дакладна.
Па выніках 89-га года сябры кааператыва атрымалі па 5000 рублёў прэміі. А сярэдні заробак у той час быў 200-300 рублёў.
Ці сталі мы багатымі людзьмі? Насамрэч, мы не паспелі гэтага адчуць. Камерцыйны поспех прыйшоў да НДЛВМ у 89-90-м гадах, а ў 91-м усё рэзка спынілася. Памятаю, што палову свайго 5-тысячнага бонуса я выдаткаваў на куплю з рук каляровага тэлевізара.
Стаўленне да грошай тады было іншым: за іх нічога нельга было купіць, у крамах нічога не было. Што праўда, можна было пайсці ў рэстаран (дарагое тады задавальненне, асабліва калі заказваць спіртное) або купіць дарагія прадукты, напрыклад, прывазную садавіну на рынку. Яшчэ можна было ўкладвацца ў нерухомасць. Але я быў малады і дурны, патрэбы ў нерухомасці той парой у мяне не было.
Але паўтаруся: гэта ўсё хутка скончылася. Прыйшоў 91-ы год, разваліўся СССР, а разам з ім і наш бізнэс. Мы арыентаваліся на прадпрыемствы ўнутры СССР. Пакуль яны кіраваліся цэнтралізавана праз Дзяржплан, ім вылучалі бюджэты; пры канцы 80-х, перад самым развалам, яны атрымалі магчымасць выдаткоўваць грошы больш-менш свабодна і сталі купляць вынаходніцкую машыну. Гэта была не самая дрэнная пакупка.
Зрэшты, не думаю, што яна паспела акупіцца. Першымі пасля развалу пацярпелі сувязі між прадпрыемствамі — разбурыліся лагістычныя ланцужкі, і ні пра якія інавацыі гаворкі ўжо не вялося.
А ў 93-м годзе ў НДЛВМ здарыўся крызіс, у выніку якога першы склад праграмістаў сышоў.
Сумная гісторыя, тыповая. Усе распрацоўшчыкі першага складу былі саўладальнікамі са сваімі поглядамі на тое, як правільна развівацца далей. У нейкі момант пачаліся рознагалоссі, у тым ліку звязаныя з фінансамі.
Кааператыў пераўтварыўся ў ЗАТ, але тады ніхто толкам не разумеў, што такое акцыі, і калі мы сыходзілі з кампаніі, то гэта нічым не адрознівалася ад звычайнага звальнення. Кампанія купіла ў нас акцыі па балансавым кошце — ён быў прыблізна роўны нулю.
Не настальгую, але справаздачуся сабе ў тым, што гэта быў выдатны час. Што было потым? Аўтсорс. З НДЛВМ сышлі некалькі груп праграмістаў. Адная стварыла кампанію OrientSoft, якая пачала працаваць з заходнімі заказамі. Мы з калегамі вырашылі папрацаваць па старых сувязях і стварылі іншую кампанію, але спроба выйшла няўдалай, і ў 96-м годзе я таксама перайшоў у кампанію OrientSoft.
Гэта быў астравок стабільнасці для маленькай каманды, меншай за 20 чалавек. Быў самы разгар крызісу, а яны ўжо зарэкамендавалі сябе як класныя праграмісты і пачалі атрымліваць першыя заказы з Канады. Сярэднія заробкі ў краіне тады былі 30-50 даляраў, а ў OrientSoft — некалькі сотняў. Я пачаў працаваць як бізнэс-аналітык: калі прыходзіў запыт ад кліента, я ацэньваў яго з пункту гледжання інавацый. Гэта было цікава.
Як такой ІТ-супольнасці ў краіне тады не было. Гэта былі закрытыя кампаніі, якія вялі закрыты бізнэс са сваімі кліентамі, асабліва яго не афішуючы. Праз высокія падаткі заробкі збольшага плаціліся начорна. Так было да пачатку нулявых, калі з’явіўся «Інфапарк» — папярэднік ПВТ — і дамогся падатковых ільгот.
У 90-я сярод праграмістаў было дакладны падзел пакаленняў: старыя айцішнікі і маладняк. Кампаніі, якія зарадзіліся ў 90-х, пачалі абрастаць кліентамі, і ім тэрмінова спатрэбіліся новыя рукі. Спачатку рост быў павольны, але пасля 97-га ён стаў бурным. І вось тады кампаніі сталі перацягваць адна ў адной супрацоўнікаў, «месці» выпускнікоў з профільных факультэтаў. І айцішнікі сталі выходзіць з ценю, іх вобраз стаў мяняцца.
Барадач у расцягнутым швэдры — так, такі тыпаж быў. Ён хутчэй пра навуковага супрацоўніка, чым пра айцішніка, проста ў 80-х гэта была адная і тая ж катэгорыя людзей. Яму на змену прыйшоў малады чалавек з вялікім заробкам, амбіцыямі, добрай адукацыяй у галіне матэматыкі і веданнем мовы праграмавання. Дакладней былі дзве катэгорыі: 1) з добрым веданнем матэматыкі і веданнем нейкай мовы праграмавання і 2) з добрым веданнем мовы праграмавання і нейкім веданнем матэматыкі. Другім было складана адаптавацца да тэхналогій, якія хутка змяняліся. Першыя пачалі бурна расці.
Старое пакаленне айцішнікаў узначаліла кампаніі, у якія прыйшло маладое пакаленне. Цяпер першыя набліжаюцца да пенсіі, іх няшмат, але яны па-ранейшаму ля стырна.
У Аліўскім парку, які ў XII–XIII стагоддзях заклалі манахі-цыстэрцыянцы, на роварах ездзіць нельга, але можна прыпаркаваць іх паблізу або ўнутры. І выправіцца шпацыраваць па вычварным ландшафце. Улюбёнае месца Андрэя ў парку — вадаспад.
Чым добры Гданьск?
Калі не лічыць цэнтра, гэта ціхі, амаль правінцыйны горад. Ён дазваляе засяродзіцца. Але ў той жа час тут адкрылі офісы шмат якія кампаніі, растуць бізнэс-цэнтры, таму мясцовая супольнасць паступова набірае абароты, у тым ліку ІТ-тусоўка. Напрыклад, хакатоны праводзяцца — нядаўна я ментарыў на адным.
Назавіце топ-5 прычын, з якіх любіце Гданьск.
Ці не было памылкай браць гарадскі ровар?
Гледзячы для чаго: для катання па горадзе ён нават лепшы за горны. Стыль гарадскі, колы танчэйшыя — лепш трымаюць асфальт і патрабуюць менш намаганняў. Гэты ровар не прадугледжвае рэзкіх манеўраў, язда атрымліваецца больш плаўная. Але па Горным Сопаце і па ўзгорках на ім, вядома, складана ездзіць.
Дарэчы, купляў я яго вельмі смешна. Прыйшоў у краму вельмі вядомай спартыўнай сеткі на Пшыможы: хачу купіць ровар. Прадаўцы: толькі праз інтэрнэт — заказвайце дэманстрацыю і пакупку. А ўнутры крамы інтэрнэт практычна не ловіць. Пакуль я спрабаваў зарэгістравацца, зрабіў шэсць заявак. У рэшце рэшт прадавец сказаў: давай ужо, бяры свой ровар і каці яго на касу. Акей, так я і зрабіў. А наўслед мне шэсць разоў прыйшло паведамленне: калі ж вы прыедзеце за роварам?
Па Мінску сумуеце?
Часам. Хутчэй па людзях, але і па месцах таксама. Не столькі па канкрэтных людзях, колькі па тым асяроддзі, што там было. Мне падабалася, як яно развівалася.
Згадваючы мінулае, вы кожнага разу дадаяце, што выдатны быў час. А які час у вашай кар’еры быў «самым выдатным»?
Я б сказаў, што цяпер. Як ні парадаксальна гэта гучыць. Так, я далёка ад радзімы, прыйшлося выцягнуць сябе з устаялага жыцця. Але я раблю тое, што мне падабаецца, і адчуваю, што атрымліваецца вельмі класная рэч.
Няўжо 5 гадоў таму вы не маглі сказаць, што робіце тое, што падабаецца?
Так, мог. Калі я прыйшоў у EPAM і пачаў знаёміць людзей з ТРИЗ, гэта таксама былі выдатныя часы.
Пяць гадоў таму ў мінскім EPAM быў «дзіцячы гараж», і выходнымі вы там вучылі дзяцей.
Мы і тут цяпер ствараем «гараж», у тым ліку дзіцячы. Неўзабаве стартуе праграма eKids, і яна будзе не толькі для дзяцей рэлакантаў, але і для мясцовых. Літаральна на днях у «гаражы» прайшоў семінар па 3D-друкарках.
Пра праект мы гаворым ужо ў іншым парку — імя Рональда Рэйгана. Гэта 40 га лесу, поля і веладарожак уздоўж марскога ўзбярэжжа. Тут добра бегаць, катацца, прымаць сонечныя ванны, назіраць за птушкамі і смажыць шашлыкі.
— Пераезд быў збольшага звязаны з гэтым праектам. Проста было адчуванне, што ў Мінску не атрымаецца дарабіць гэтую працу: асяроддзе складанае, рызыкі высокія, агульная неўладкаванасць. А ўсякая неўладкаванасць робіць такога роду працу немагчымай.
Праект — з вобласці інтэрнэту рэчаў. Розныя прылады працуюць на адлегласці, збіраючы даныя і перадаючы іх у воблака. Напрыклад, можна маніторыць вільготнасць глебы або выкід СО2 ў горадзе.
Такіх прылад усё больш, іх трэба неяк засілкоўваць. Базавыя тэхналогіі тры: сілкаванне ад электрасеткі, сілкаванне ад батарэйкі і збор энергіі з навакольнага асяроддзя. Дапусцім, праз сонечную панэль, або антэну, якая прымае радыёхвалі, або за кошт розніцы тэмператур, або вібрацыі.
Трэцяя тэхналогія пакуль выкарыстоўваецца слаба, бо інжынер-праекціроўшчык прылады не ведае, колькі энергіі яна зможа сабраць у месцы ўсталявання сэнсара. Ён разважае прыкладна так: я не ведаю, колькі пад тым дрэвам энергіі, таму лепш не буду парыцца — пастаўлю батарэйкі.
Праекту ўжо тры гады — нарэшце штосьці стала вымалёўвацца. Мы стварылі прыладу, якую можна прынесці на мясцовасць і замераць даступную там энергію. І калькулятар, які дазваляе інжынеру палічыць, ці будзе яго прылада працаваць з такой колькасцю энергіі. Хутка наш MVP стане публічным.
Ці было цікава назіраць, як развівалася ІТ-галіна?
Але. Так атрымалася, што я застаў і яе ўзлёт, і станаўленне. На маіх вачах яна зведала некалькі рэвалюцый: з’яўленне персанальных камп’ютараў, потым інтэрнэту, яшчэ была змена некалькіх пакаленняў у частцы software.
Цяпер я ўжо з кірмашу еду, а тут зноў рэвалюцыя — інтэрнэт рэчаў, і вось перад самым выхадам мне ўдаецца ў ёй паўдзельнічаць.
Дзе галіна будзе праз 10 гадоў? Ці ёсць сэнс казаць пра гэта ў дні, калі так трывожна?
Ёсць. Я думаю, нікуды мы не падзенемся, будзем жыць і развівацца далей. Аптымістычныя фантазіі падказваюць, што праз 10 гадоў мы будзем мець агульны інтэрнэт калі не з Марсам, то з Месяцам. У найгоршым выпадку мы ўсё яшчэ будзем тырчаць на Зямлі, але пры гэтым рабіць яе лепшай.
Калі выйсці за межы ІТ, то цяпер шмат важных падзей адбываецца ў галіне энергетыкі. Пераход да аднаўляльных крыніц энергіі дапамагае цалкам па-новаму выбудаваць эканоміку і вырашаць пытанні экалогіі. Адзін з аспектаў гэтага працэсу ў тым, што краіны, якія жылі за кошт пастаўкі энергарэсурсаў, не будуць зарабляць як раней.
Ці не шкада беларускі ІТ?
Не. І рэч не ў маёй эмацыйнай чэрствасці, а ва ўласцівасці беларускага ІТ. Ён не быў чымсьці лакальным, нацыянальным — на маю думку, ён быў міжнародным. І я не лічу, што з ім адбылася непапраўная трагедыя. Проста развівацца ў РБ так, як раней, ён цяпер не можа. Ну, значыць будзе развівацца ў іншых краінах.
І ўсё ж спадзяюся на лепшае: што неўзабаве Беларусь вернецца ў спіс краін, дзе ІТ развіваецца.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Всё это хорошо и очень интересно. Но всё же не проходит странное ощущение - кататься на велосипеде и жить в Гданьске я мог бы с таким стажем и просто работая сторожем в детском садике. Я даже не сомневаюсь, что герой статьи счастлив. С таким опытом айтишник должен иметь 3-х этажный коттедж, феррари из салона и личного секретаря. А так просто не вижу разницы между краковским водителем трамвая и главным героем.
PS: отдельный привет тем, кто любит говорить "айтишник тут не отдельная каста". Да уж достижение так достижение.
Кому должен?
Человеку хорошо там где он есть. Это и есть главное достижение.
А компании за это заплатят? Что-то не сильно они горят желаением.
Самое забавное, именно в 2022 году слово феррари стало нарицательным, обозначающим "...ть все свои возможности самым клоунским образом".
Plan C, signore Binotto, plan C.
PS. Никогда не предлагайте владельцу феррари съесть эклер. Не повторяйте моей ошибки...
А вы не думали, что мерять других и их потребности по своей личной системе ценностей - это так себе подход? Вот для расширения кругозора: https://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%9A%D0%B0%D0%BC%D0%BF%D1%80%D0%B0%D0%B4,_%D0%98%D0%BD%D0%B3%D0%B2%D0%B0%D1%80_%D0%A4%D0%B5%D0%BE%D0%B4%D0%BE%D1%80
А вы никогда не думали, что мой комментарий - это просто расшевелить читателей девбая и заставить их хоть что-то написать (как обычно публика любит спорить). Заметьте, что все на данный момент комментарии в этой статье - это лишь ответы на мой комментарий. Ни одного комментария по делу нет абсолютно. Потому что для такого комментария думать нужно, а написать "Вася ты вообще пургу несёшь" - вот это наш народ всегда готов ))))
Да я умею спровоцировать публику на ответные реакции, очень жаль что скоро меня опять заминусят и девбай отправит меня в бан на 3 месяца. Не в его интересах, но иногда люди или компании ведут себя не самым рациональным способом ;)
Бро, так и скажи: "я зашёл чисто чтобы пукнуть и накинуть на вентилятор", зачем так витеевато
В статье говорится только то, что главный герой любит кататься на велосипеде. Там ничего нет про его коттедж, феррари и секретаршу.
тото на улицах минска от ферари не протолкнуться, а уж знаменитые поселки трехэтажных котеджей это вообще незабываемо
вы точно говорите о том минске де ит районом считается разрисованные панельки за чертой города?
есть много тех кто ушли в ИТ работать водителем или продавцом или кузнецом иилилили есть куча интерсных специальностей
ЗП там чаще меньше но иногда и больше
по опыту строительства домов скажу что есть люди которые мечтают об одноэтажном домике на 100-120м2 и нафиш не нужен им те 3 этажа
поэтому ИТ не должен иметь то что вы считаете нужным
"Изобретающая Машина" это легенда нашей айтишки. Очень хочется, чтоб труд и творчество людей оценивались не только количеством поднятых у венчуров денег.
В разговоре о прошлом беларуского IT надо было упомянуть и то в БССР производили ЭВМ Минск 32, которая экспортировалась в Швецию, Финляндию и Данию.
Тогда "Правда можно было пойти в ресторан (дорогое тогда удовольствие, особенно если заказывать спиртное)".
Не совсем так.
В ресторан тогда ходили все кому не лень. 7 рублей было достаточно чтобы выпить и закусить. А за 10 рублей можно было "нажраться до поросячьего визга". Журавинка просто гудела.
Последний абзац убил. Мол, "беларускому it труба, ну и ок". Ни разу не ок! И, да, он(it) прекрасно бы развивался дальше, если бы не известные события. Виноват в этих событиях конечно не it. Но развивался бы прекрасно, и раз за разом в нем появлялись бы свои WG. Говорить, что у беларуского it нет будущего, тоже самое, как заявить в 80х начале 90х, что Китай ничего своего не создаст.
Свалил и уже хоронит.
Какое то дежавю. Начинаешь читать про ИТ в 90е и понимаешь, что уже это где то слышал. Разные герои, разные журналисты, но одни годами программировали изобретающую машину, другие теперь годами про это пишут...
Скукота. Мне в конце 90х и в 2000х ИТшка нравилась тем, что можно было на работе в локалке в квейка порубиться, а потом в контру, ведь дома тогда только галимый диалап по карточкам белтелекома... Не было таких зарплат, как сейчас, но зато и спрос не велик :) На работе рубишься в стрелялки, после кучей в кафешку зависать.
Потом пришли деньги, потом большие (по меркам РБ) деньги и на работе пришлось их зарабатывать :) пропали те душевные коллективы, которые сплачивались сами, а не на специально организованных тимбилдингах.