Android-распрацоўшчыкі цяпер могуць блакаваць праграмы, загружаныя па-за Google Play
Новы Play Integrity API ад Google дазваляе распрацоўшчыкам вызначаць, адкуль карыстальнік спампаваў праграму — з афіцыйнай крамы Google або з альтэрнатыўнай крыніцы, піша Android Authority.
Новы Play Integrity API ад Google дазваляе распрацоўшчыкам вызначаць, адкуль карыстальнік спампаваў праграму — з афіцыйнай крамы Google або з альтэрнатыўнай крыніцы, піша Android Authority.
Калі праграма ўсталяваная ў абыход Google Play, распрацоўшчык зможа паказваць юзеру акно з просьбай спампаваць яго ў натыўнай краме, «каб працягнуць выкарыстанне». У выпадку адмовы распрацоўшчык мае права блакаваць доступ.
Выданне не ўдакладняе, ці значыць гэта, што юзер не зможа карыстацца праграмай наогул, ці што яму прыйдзецца кожны раз закрываць усплывальнае акно. Калі карыстальнік выканае заклік, неафіцыйная праграма будзе выдаленая разам з данымі.
Пры гэтым карыстацца Play Integrity API і блакаваць загрузку сваіх праграм з альтэрнатыўных крам распрацоўшчыкі не абавязаныя. Google сцвярджае, што новая магчымасць павысіць абарону праграм і карыстальнікаў ад пагроз бяспекі. Таксама кампанія збіраецца развіваць інтэрфейс і дадаваць новыя функцыі.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.