Google дадала ў пошукавую выдачу архіўныя старонкі
У пашукавіку Google з’явіліся спасылкі на захаваныя версіі старонак з Wayback Machine. Раней кампанія адключыла ў пошуку функцыю прагляду кэшаваных старонак, піша The Verge.

Карыстальнікі Wayback Machine могуць адсочваць змены, якія адбываюцца на выбраных сайтах, і параўноўваць розныя версіі правак. Архіў інтэрнэту, які развівае праект, захоўвае мільярды старых версій старонак, некаторым з якіх дзясяткі гадоў. У арганізацыі ініцыятыву Google назвалі «вялікім крокам для галіны электроннага архівавання».
Каб паглядзець старыя версіі старонкі, трэба націснуць на тры кропкі побач са спасылкай у пошукавай выдачы і перайсці ў раздзел «Падрабязней пра гэтую старонку». У акне, якое адчыніцца, можна будзе перайсці на папярэднія версіі старонкі ў Wayback Machine, калі яна ўжо была захаваная.
У Архіве інтэрнэту папярэдзілі, што спасылкі на копіі старонак могуць быць недаступныя, калі праваўладальнік забараніў архіваваць яго сайт або калі старонка парушае кантэнтную палітыку сэрвісу. The Verge таксама адзначае, што разгортванне новай функцыі адбываецца паступова, таму яна можа быць даступная не ўсім карыстальнікам адразу.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.