Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Android-распрацоўшчыкі патрабуюць адмяніць абавязковую верыфікацыю Google

Дзесяткі арганізацый і незалежных распрацоўшчыкаў выступілі супраць новай палітыкі Google, якая абавяжа ўсіх стваральнікаў Android-аплікацый праходзіць цэнтралізаваную верыфікацыю, нават калі яны распаўсюджваюць свае прадукты па-за Google Play.

Пакінуць каментарый

Аўтары адкрытага ліста заклікалі кіраўніцтва Alphabet перагледзець рашэнне і адмовіцца ад абавязковай рэгістрацыі для старонняй дыстрыбуцыі. Дакумент падпісалі 37 тэхналагічных кампаній, НКА і праваабарончых груп, уключаючы Electronic Frontier Foundation, Free Software Foundation, Article 19, F-Droid, Fastmail і Vivaldi. Ліст адрасаваны гендырэктару Google Сундару Пічаі, сузаснавальнікам Лары Пэйджу і Сяргею Брыну, а таксама кіраўніку накірунку даверу і экасістэмы аплікацый Віджаю Каза.

«Хоць мы прызнаём важнасць бяспекі платформы і абароны карыстальнікаў, Android ужо ўключае некалькі механізмаў бяспекі, якія не патрабуюць цэнтралізаванай рэгістрацыі», — гаворыцца ў звароце. На думку аўтараў, Google «гвалтоўна ўкараняе чужую мадэль бяспекі, якая супярэчыць гістарычна адкрытаму характару Android», што «пагражае інавацыям, канкурэнцыі, прыватнасці і свабодзе карыстальнікаў».

Згодна з абвешчанымі ў жніўні 2025 года правіламі, з 2026 года ўсе аплікацыі, якія ўсталёўваюцца на сертыфікаваныя прылады Android, павінны быць прывязаны да верыфікаванага акаўнта распрацоўшчыка. Для гэтага спатрэбіцца прайсці праверку асобы, загрузіць пасведчанне асобы і аплаціць разавы збор у памеры $25. Сістэма ўжо тэстуецца ў папярэднім рэжыме і стане абавязковай для ўсіх распрацоўшчыкаў з верасня 2026 года ў шэрагу краін, уключаючы Бразілію, Інданезію, Сінгапур і Тайланд. Аплікацыі неверыфікаваных аўтараў будуць блакавацца пры ўсталяванні.

Google тлумачыць новаўвядзенне неабходнасцю павысіць адказнасць і барацьбой са зламыснікамі. Аднак крытыкі лічаць, што змены выходзяць далёка за межы забеспячэння бяспекі. У лісце гаворыцца, што патрабаванне рэгістрацыі фактычна пашырае кантроль Google на староннія крамы аплікацый, карпаратыўную дыстрыбуцыю і прамую ўстаноўку файлаў.

«Гэта пашырае паўнамоцтвы Google па „брамніцтве“ за межы яе ўласнага маркетплэйса ў каналы распаўсюджвання, дзе ў яе няма легітымнай аперацыйнай ролі. Распрацоўшчыкі, якія не выкарыстоўваюць сэрвісы Google, не павінны быць вымушаны рэгістравацца і падпарадкоўвацца яе рашэнням», — лічаць аўтары ліста.

Асобную занепакоенасць выклікаюць пытанні канфідэнцыйнасці і магчымага нагляду. Абавязковая рэгістрацыя стварае цэнтралізаваную базу дадзеных усіх Android-распрацоўшчыкаў, уключаючы тых, хто працуе над адчувальнымі або прыватнымі праектамі. У лісце таксама гаворыцца пра рызыкі адвольнага прымянення правіл і блакіровак: «Адзіная кропка адмовы, кантралюемая адной карпарацыяй, супярэчыць прынцыпам здаровай і канкурэнтнай праграмнай экасістэмы».

Google блакуе падпісчыкаў Gemini за выкарыстанне OpenClaw
Google блакуе падпісчыкаў Gemini за выкарыстанне OpenClaw
Па тэме
Google блакуе падпісчыкаў Gemini за выкарыстанне OpenClaw
Зявілася петыцыя да Google за даданне галасавога ўводу на беларускай
З’явілася петыцыя да Google за даданне галасавога ўводу на беларускай
Па тэме
З’явілася петыцыя да Google за даданне галасавога ўводу на беларускай
Google пашырыць сумяшчальнасць Android-прылад з AirDrop за межы фірмовых гаджэтаў
Google пашырыць сумяшчальнасць Android-прылад з AirDrop за межы фірмовых гаджэтаў
Па тэме
Google пашырыць сумяшчальнасць Android-прылад з AirDrop за межы фірмовых гаджэтаў
Чытайце таксама
У ЗША выйграна першая справа аб залежнасці ад сацсетак — Meta і Google пакараны за тое, як пабудаваны іх платформы

Gemini навучыўся пераносіць дадзеныя з ChatGPT і Claude
Gemini навучыўся пераносіць дадзеныя з ChatGPT і Claude
Gemini навучыўся пераносіць дадзеныя з ChatGPT і Claude
Google запусціла ШІ-пошук Search Live па ўсім свеце, даступны на беларускай
Google запусціла ШІ-пошук Search Live па ўсім свеце, даступны на беларускай
Google запусціла ШІ-пошук Search Live па ўсім свеце, даступны на беларускай
Google прэзентавала Lyria 3 Pro: ШІ стварае 3-хвілінныя трэкі
Google прэзентавала Lyria 3 Pro: ШІ стварае 3-хвілінныя трэкі
Google прэзентавала Lyria 3 Pro: ШІ стварае 3-хвілінныя трэкі

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Обсуждение
Комментируйте без ограничений

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.

Комментариев пока нет.