Android стане разумнейшы: AI цяпер выконвае дзеянні за карыстальніка
Google прадставіла Gemini Intelligence — пакет функцый штучнага інтэлекту для Android, які ператварае прылады звычайнай АС у сапраўдную «інтэлектуальную сістэму». Кампанія абяцае, што Android зможа аўтаномна выконваць шматкрокавыя задачы па камандзе карыстальніка.
Google прадставіла Gemini Intelligence — пакет функцый штучнага інтэлекту для Android, які ператварае прылады звычайнай АС у сапраўдную «інтэлектуальную сістэму». Кампанія абяцае, што Android зможа аўтаномна выконваць шматкрокавыя задачы па камандзе карыстальніка.
Галоўная ідэя абнаўлення — аўтаматызацыя дзеянняў паміж праграмамі. Вы зможаце папрасіць Gemini выканаць задачу, якая звычайна патрабуе некалькіх ручных крокаў: адшукаць ліст, атрымаць з яго дадзеныя, адчыніць патрэбную праграму, дадаць тавары ў кошык або аформіць замову ў іншым сэрвісе.
«Gemini будзе выконваць задачы за вас — браніруючы першае месца на занятку па сайклінгу ці шукаючы вучэбную праграму ў Gmail і дадаючы патрэбныя кнігі ў кошык», — кажа Google.
Кампанія асабліва падкрэслівае працу з кантэкстам экрана і выявамі. Напрыклад, калі ў вашых нататках доўгі спіс пакупак, дастаткова ўтрымаць кнопку харчавання і папрасіць Gemini сабраць кошык для дастаўкі. Калі вы сфатаграфуеце турыстычны буклет у гатэлі, можна папрасіць знайсці патрэбны тур.
Распрацоўшчыкі падкрэсліваюць, што вы захоўваеце поўны кантроль: Gemini пачне задачу толькі па вашай камандзе, спыніцца пасля яе выканання, а канчатковае пацверджанне заўсёды будзе за чалавекам.
Яшчэ адна навінка — Gemini у Chrome для Android. З канца чэрвеня браўзер зможа дапамагаць у пошуку інфармацыі, кароткіх рэзюмэ і параўнанні дадзеных на розных сайтах. Функцыя Chrome Auto Browse таксама зможа выконваць руцінныя вэб-аперацыі за вас: напрыклад, запісаць вас на прыём або забраніраваць месца на паркоўцы.
Функцыя Autofill with Google таксама атрымала абнаўленне. З інтэграцыяй Gemini Android зможа аўтаматычна запаўняць больш складаныя формы ў прыкладаннях і ў Chrome, выкарыстоўваючы адпаведныя дадзеныя са звязаных сервісаў. Google падкрэслівае, што інтэграцыя Gemini з аўтазапаўняльнікам — выключна добраахвотная: вы можаце ўключыць або адключыць яе ў наладах.
Для клавіятуры Gboard кампанія прадставіла Rambler — функцыю, якая ператварае вусную мову ў больш акуратны тэкст. Яна выдаляе паўторы, паўзы і іншыя элементы маўлення, захоўваючы сэнс паведамлення. Rambler таксама зможа працаваць з некалькімі мовамі ў адным тэксце.
Яшчэ адна фішка — Create My Widget. Дастаткова напісаць просты тэкставы запыт, каб стварыць уласны віджэт. Напрыклад, папрасіць Android штотыдзень прапаноўваць тры рэцэпты з высокім утрыманнем бялку або зрабіць віджэт надвор’я, які паказвае толькі хуткасць ветру і верагоднасць дажджу.
Функцыі Gemini Intelligence пачнуць з’яўляцца паступова ўжо гэтым летам: спачатку на новых Samsung Galaxy S26 і Google Pixel 10. Пазней сёлета яны маюць распаўсюдзіцца на іншых Android-прылады — гадзіннікі, аўтамабілі, акуляры і ноўтбукі.
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.