Angels Band правядзе ў Варшаве першы саміт для інвестараў і стартапаў у эміграцыі
Беларуская супольнасць бізнес-анёлаў Angels Band анансавала свой першы саміт «Venture capital investments in exile» для інвестараў і заснавальнікаў стартапаў, якія былі вымушаныя з’ехаць з Беларусі. Ён адбудзецца ў Варшаве 16 траўня.

На мерапрыемстве можна будзе сустрэцца з лідарамі сферы, якія падзеляцца інсайтамі пра перспектывы ўкладання венчурнага капіталу для інвестараў і фаундараў, якія рэлакаваліся. Таксама пройдзе конкурс пітчаў, на якім інавацыйныя стартапы з беларускімі каранямі змогуць пазмагацца за грашовы прыз. Акрамя таго, удзельнікаў чакаюць панэльныя дыскусіі, дзе будуць абмяркоўвацца ключавыя складанасці і магчымасці ў сферы венчурных інвестыцый для рэлакантаў. А на нетворкінг-сесіі стартапы і інвестары змогуць наладзіць карысныя дзелавыя кантакты і знайсці падтрымку.
Саміт збярэ больш за 120 беларускіх інвестараў, фаўндараў і іншых гульцоў экасістэмы. Квіткі можна набыць па спасылцы.
Сетка Angels Band была заснаваная ў Беларусі ў 2018 годзе і на піку аб’ядноўвала каля 100 інвестараў. Пасля 2020 года арганізацыя была вымушаная самаліквідавацца, а ў жніўні мінулага года перазапусцілася ў Еўропе, каб аб’яднаць беларускіх бізнес-анёлаў у розных краінах і дапамагчы стартапам, што мігравалі, скарыстаўшы магчымасці еўрапейскага рынку.
«Пакуль не іду ў „Жабку“. Але цяжка рабіць настолькі мала». Як жывецца мужам айцішніц у эміграцыі — тры эмацыйныя гісторыі
Як жывуць жонкі айцішнікаў, мы збольшага ведаем з сацсетак: яны шмат падарожнічаюць, наведваюць майстар-класы і спа-салоны, возяць дзяцей на творчыя гурткі, спрабуюць сябе ў розных прафесіях і могуць сабе дазволіць наогул не працаваць. (калі што, мяккая іронія.)
«Пытаюць: як жыць без некалькіх тысяч еўра за душой?» Golang-распрацоўшчык жыве ў Познані, зарабляе філалогіяй (беларускай!) і больш не хоча ў ІТ
Восем гадоў таму ў Аляксандра Клюева быў план — вывучаць штучны iнтэлект. Хлопец паступiў у БДУIP, зрабiўся Golang-распрацоўшчыкам. Але лёс склаўся так: зараз ён жыве ў Познанi, вывучае беларускую фiлалогiю i зарабляе перакладамi на беларускую мову.
Могу сэкономить вам 30 евро за билет и поделиться инсайтом о перспективах вложения венчурного капитала для релоцировавшихся инвесторов: вкладывайте в то, что приносит деньги, независимо от национальности и происхождения фаундеров и команды
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.