Anthropic рассылае «лісты шчасця»: у карыстальнікаў Claude ўзломваюць акаўнты і з'ядаюць ліміты
Кампанія папярэдзіла частку карыстальнікаў Claude пра шкоднасныя праграмы, якія крадуць актыўныя сесіі з браўзераў. Гэта дазваляе зламыснікам уваходзіць у акаўнты і выдаткоўваць карыстальніцкія ліміты.
Кампанія папярэдзіла частку карыстальнікаў Claude пра шкоднасныя праграмы, якія крадуць актыўныя сесіі з браўзераў. Гэта дазваляе зламыснікам уваходзіць у акаўнты і выдаткоўваць карыстальніцкія ліміты.
Паводле дадзеных кампаніі, гаворка ідзе не пра ўразлівасці самога Claude. Кампутары пацярпелых карыстальнікаў, верагодна, ужо былі заражаны звычайнымі інфастылерамі — праграмамі, якія збіраюць захаваныя паролі, cookies ды іншыя дадзеныя з браўзераў і прыкладанняў.
«Калі вашы ліміты выглядалі так, быццам яны аднавіліся, а потым зноў зніклі, хоць вы не карысталіся Claude, хутчэй за ўсё прычына менавіта ў гэтым», — гаворыцца ў лісце Anthropic аднаму з пацярпелых карыстальнікаў.
Кампанія звязвае атакі з некалькімі вядомымі шкоднаснымі праграмамі. На Windows сярод іх Vidar, LummaC2, StealC, RedLine і Acreed, а на невялікай колькасці Mac — Atomic Stealer (AMOS).
Інфастылеры могуць капіраваць ужо аўтарызаваную сесію браўзера. Таму зламысніку неабавязкова ведаць пароль або нанова праходзіць 2FA: скрадзеная cookie можа даць яму доступ да ўжо адкрытага акаўнта.
Anthropic мяркуе, што зламыснікі збіралі вялікія масівы выкрадзеных дадзеных, а потым пачалі асобна шукаць сярод іх сесіі Claude. Адзін з карыстальнікаў, якія атрымалі папярэджанне, распавёў, што раней сцягнуў пірацкую гульню.
Кампанія завяршае скампраметаваныя сесіі карыстальнікаў, выдаляе захаваныя спосабы аплаты і вяртае грошы за спісанні, якія лічыць несанкцыянаванымі.
Пры гэтым простага выхаду з акаўнта недастаткова. Калі інфастылер застаецца на прыладзе, ён можа скрасці новую сесію пасля наступнага ўваходу ў Claude. Кампанія рэкамендуе пацярпелым выдаліць шкоднаснае ПА, змяніць паролі і завяршыць іншыя актыўныя сесіі.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
дожили. Раньше просто деньги крали - а сейчас лимиты