Anthropic уводзіць новыя лiмiты для Claude Code з-за «начных чытэраў»
Кампанія абвясціла пра ўвядзенне новых лімітаў на выкарыстанне інструмента Claude Code — сэрвісу для дапамогі ў праграмаванні.
Змены закрануць падпісчыкаў Pro ($20 у месяц) і Max-планаў ($100 і $200 у месяц) і пачнуць дзейнічаць з 28 жніўня. Распрацоўшчык патлумачыў, што абмежаванні накіраваны на барацьбу з карыстальнікамі, якія запускалі Claude Code «у фоне» кругласуткава і масава парушалі палітыку сэрвісу — напрыклад, дзяліліся акаўнтамі або перапрадавалі доступ.
Існуючыя лімiты на выкарыстанне (кожныя 5 гадзін) захоўваюцца, але цяпер дадаткова з’явяцца два тыднёвыя лімiты: агульны і асобны для самай прасунутай мадэлі Claude Opus 4. Для карыстальнікаў Max-плана з’явіцца магчымасць дакупіць дадатковыя гадзіны па стандартных тарыфах API.
Прадстаўнік кампаніі патлумачыў, што асноўнай прычынай новаўвядзенняў стала перагрузка інфраструктуры з-за адзінкавых карыстальнікаў, якія літаральна не выключалі інструмент. За апошні месяц, паводле дадзеных статусу сэрвісу, Claude Code сутыкаўся з сур’ёзнымі перабоямі мінімум сем разоў. Тым не менш, кампанія запэўнівае, што пераважная большасць падпісчыкаў зменаў не адчуюць — лімiты закрануць менш за 5% кліентаў.
Anthropic прызнае, што ШІ-кампаніі зараз сутыкаюцца з жорсткімі абмежаваннямі вылічальных рэсурсаў на фоне рэзка павялічанага попыту. Аналагічныя крокі раней зрабілі канкурэнты: Cursor і Replit таксама змянілі палітыку тарыфікацыі, каб не дапусціць злоўжыванняў і забяспечыць стабільнасць сэрвісу.
Читать на dev.by