Anthropic заключыла ўгоду на $10 млрд з воблачным стартапам, якому ўсяго некалькі месяцаў
Anthropic падпісала кантракт на $10 млрд з інфраструктурным стартапам Volta, які быў заснаваны ў студзені сёлета. Пра гэта паведамляе Bloomberg са спасылкай на крыніцы.
Anthropic падпісала кантракт на $10 млрд з інфраструктурным стартапам Volta, які быў заснаваны ў студзені сёлета. Пра гэта паведамляе Bloomberg са спасылкай на крыніцы.
Гаворка ідзе пра шасцігадовае пагадненне на прадастаўленне вылічальных магутнасцяў для навучання і працы ШІ-мадэляў. Раней Volta паведаміў пра ўгоду на $10 млрд з неназванай ШІ-лабараторыяй, а цяпер крыніцы Bloomberg сцвярджаюць, што гэтым кліентам стала менавіта Anthropic.
Вылічэнні будуць забяспечвацца сумесна з кампаніяй Bitdeer, якая кіруе дата-цэнтрамі. Для праекта задзейнічаюць пляцоўку ў Нарвегіі магутнасцю 133 МВт, абсталяваную найноўшымі чыпамі Nvidia Vera Rubin.
Anthropic актыўна наладжвае вылічальныя рэсурсы на фоне росту попыту на Claude ды іншыя ШІ-сервісы. За апошнія месяцы кампанія таксама заключыла пагадненні аб вылічальных магутнасцях з SpaceX, AMD і Akamai. Акрамя таго, паводле дадзеных Bloomberg, яна абмяркоўвае арэнду магутнасцяў у дата-цэнтрах Meta.
Volta запусцілі былыя кіраўнікі Brookfield Asset Management. Стартап займаецца арэндай вылічальных магутнасцяў для ШІ і дапамагае кліентам фінансаваць закупку дарагіх чыпаў. На гэтым тыдні кампанія абвясціла пра прыцягненне $300 млн інвестыцый пры ацэнцы ў $2,4 млрд.
Партнёр Volta — Bitdeer — уваходзіць у лік майнінгавых кампаній, якія паступова пераабсталёўваюць свае дата-цэнтры пад задачы ШІ. На фоне падзення курсу біткоіна кампанія плануе перапрафіляваць частку сваіх пляцовак у Тэхасе, Тэнесі і штаце Вашынгтон.
Як адзначае Bloomberg, Anthropic і OpenAI ўсё часцей выкарыстоўваюць камбінацыю інфраструктуры буйных тэхналагічных кампаній і новых хмарных стартапаў, каб забяспечыць патрэбу ў вылічальных магутнасцях. Некаторыя аналітыкі крытыкуюць падобныя ўгоды, бо яны ствараюць занадта цесную ўзаемазалежнасць паміж пастаўшчыкамі інфраструктуры і распрацоўшчыкамі ШІ.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.