Anthropic запусціла iOS-праграму з АІ-мадэллю Claude
Кампанія выпусціла мабільную праграму для iPhone з бясплатным і платным доступам. Акрамя чат-бота ў праграме ёсць функцыя распазнавання выяў.

Паколькі многія карыстальнікі Claude выкарыстоўваюць мабільны інтэрнэт для доступу да чат-бота, кампанія вырашыла стварыць праграму для iOS. Неўзабаве выйдзе Android-версія праграмы. Даныя праграмы сінхранізуюцца з вэб-версіяй сэрвісу. Раней Claude быў даступны толькі праз вэб-сайт Anthropic Claude.ai і іншыя бібліятэкі мадэляў, такія як Amazon Bedrock, Hugging Face або Microsoft Azure. У сямейства мадэляў Claude 3 уваходзяць версіі Sonnet, Opus і Haiku.
Праграма даступная як у бясплатнай версіі, так і для падпісчыкаў Claude Pro ($20 на месяц) і групы падпісчыкаў новага тарыфу Claude Team. Ён дае доступ да мадэляў Claude мінімум 5 удзельнікам групы па цане $30 на месяц. У адрозненне ад базавага тарыфу Pro падпіска Team дае магчымасць рабіць больш запытаў і аналізаваць даўжэйшыя дакументы. Таксама тарыф дае пашыраныя адміністрацыйныя правы.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.