Google пачне выдаляць неактыўныя акаўнты ад снежня
Google рассылае карыстальнікам папярэджанне, што ад 1 снежня будзе выдаляць уліковыя запісы, у якіх доўгі час не было ніякай актыўнасці, піша TechRadar.

Мера тычыцца акаўнтаў, якія былі неактыўнымі на працягу 2 гадоў. Кампанія папярэдне апавясціць карыстальнікаў, чые акаўнты падлягаюць выдаленню. Перш ніж гэта зрабіць, яна адправіць некалькі лістоў на электронную скрыню акаўнта, у таксама на рэзервовыя, калі яны прывязаныя.
Апавяшчэнні будуць слаць на працягу мінімум 8 месяцаў да выдалення. Аднак незразумела, ці ўключаныя яны ў двухгадовы перыяд неактыўнасці акаўнта. Па заканчэнні пазначанага тэрміну карыстальнік больш не зможа ўвайсці ў неактыўны Gmail-акаўнт або выкарыстоўваць яго для стварэння новага.
Каб не страціць сваіх акаўнтаў і даных, якія ў іх змяшчаюцца, карыстальнікам дастаткова раз на два гады праходзіць аўтарызацыю. Тэарэтычна, гэтага будзе дастаткова, каб выратаваць акаўнт ад выдалення, але для ўпэўненасці можна, напрыклад, адправіць або прачытаць імэйлы, спампаваць праграму ў Play Store, скарыстацца пашукавіком, паглядзець відэа на YouTube, выканаць якія-небудзь дзеянні на Google Дыску або прайсці верыфікацыю ў іншым сэрвісе праз Google.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Вот так присядешь на пару лет в тюрьму, выйдешь-а тебе даже email грохнули, через который ты мог бы восстановить доступ к своим всяким акаунтам. Спасибо Гуглу за поддержку белорусских политзаключённых!
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 4 жніўня 2023, 13:50