App Store апанавалі клоны праграмы ChatGPT
Нядаўна OpenAI выпусціла праграму ChatGPT для iOS. Разам з ёй у сторы Apple квітнее мноства сэрвісаў, якія імітуюць яе, напрыклад, Chat with Ask AI, AI Chatbot: Open Chat AI ды іншыя, заўважыў Bloomberg.

Клоны выкарыстоўваюць падобныя лагатыпы і нярэдка спрабуюць прадаць карыстальніку нятанную падпіску. Напрыклад, асістэнт Chat AI распрацоўшчыка ElevenThirteen прапаноўвае бясплатны пробны перыяд на 3 дні, пасля чаго падпіску за $7 на тыдзень. Гэта $28 на месяц — больш за $20, якія каштуе ChatGPT Plus ад OpenAI.
Зрэшты, не ўсе з гэтых праграм бескарысныя. Многія магчымасцямі аналагічныя ChatGPT і пабудаваныя на GPT-3 або GPT-4. Акрамя таго, такія праграмы дазваляюць абысці геаграфічныя абмежаванні жыхарам краін, дзе забаронены ChatGPT. У іншым выпадку плаціць за сумніўныя праграмы не мае сэнсу.
Між тым праграмы-чатботы ператвараюцца ў вялікі бізнэс. У некаторых з іх дзясяткі тысяч адзнак у краме і, мяркуючы з усяго, не менш спамповак. Калі яны не прадаюць падпісак, то паказваюць рэкламу. Паводле слоў стваральнікаў праграмы Genie AI, пабудаванай на аснове тэхналогій OpenAI, яна налічвае больш за 3 млн актыўных карыстальнікаў і толькі ў красавіку прынесла $3,5 млн. Распрацоўшчыкі кажуць, што не спрабуюць прыкідвацца OpenAI і што ўжо пераўзыходзяць ейную праграму функцыяналам.
Канкурэнты OpenAI — Google і Baidu — таксама першымі запусцілі вэб-версіі сваіх чатботаў. Пры гэтым для iOS ужо ёсць праграма пад назвай Bard, хаця фірмовай у Google няма. Baidu наогул падала ў суд на Apple і некаторых распрацоўшчыкаў за імітацыі свайго чатбота Ernie. Але, хутчэй за ўсё, з выхадам афіцыйных версій дні імітатараў будуць злічаныя, мяркуе Bloomberg.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.