Кампанія выпусціла праграму Apple TV для Android, даўшы карыстальнікам доступ да сэрвісу Apple TV+, падпіскі MLS Season Pass і кіравання падпіскамі праз Google Play. Праграма сумяшчальная з прыладамі на Android 10 і навейшымі і ўжо даступная для загрузкі.

Новая праграма прапаноўвае поўны набор функцый, знаёмых карыстальнікам прылад Apple. Яна падтрымлівае опцыю «Працягнуць прагляд», загрузку кантэнту для прагляду ў афлайн-рэжыме і сінхранізацыю прагрэсу прайгравання паміж прыладамі.
Інтэрфейс выкананы ў мінімалістычны стылі, а на планшэтах адаптаваны пад бакавую панэль. Уваход у сістэму магчымы з існага ўліковага запісу Apple, а падпіску можна аформіць праз Google Play Billing. Для новых карыстальнікаў Apple TV+ даступная сямідзённая бясплатная пробная версія.
Праграма мае некаторыя абмежаванні. Даступны толькі кантэнт Apple TV+, MLS Season Pass і MLB Friday Night Baseball, а пакупкі з iTunes Store не сінхранізуюцца. Таксама адсутнічаюць падтрымка Google Cast і ўбудаваная крама для куплі і арэнды фільмаў.
MLS Season Pass дазваляе карыстальнікам сачыць за футбольнымі камандамі з персаналізаванымі рэкамендацыямі. Праграма аптымізаваная пад Android, уключаючы падтрымку адаптыўных макетаў і Material Design.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.