Apple, Google, Microsoft і іншыя: як мяняліся лагатыпы найбуйнейшых ІТ-кампаній
Visual Capitalist паказаў эвалюцыю вядомых лагатыпаў шасці тэхналагічных кампаній: Apple, Google, Microsoft, Amazon, HP і Samsung. Некаторыя пераўтварэнні чыста касметычныя, а часам кампаніі цалкам змянялі назву і айдэнтыку.
Visual Capitalist паказаў эвалюцыю вядомых лагатыпаў шасці тэхналагічных кампаній: Apple, Google, Microsoft, Amazon, HP і Samsung. Некаторыя пераўтварэнні чыста касметычныя, а часам кампаніі цалкам змянялі назву і айдэнтыку.
Google, напрыклад, першапачаткова называлася Backrub, бо аналізавала зваротныя спасылкі (back links). За ўсю гісторыю кампанія мяняла лагатып 8 разоў, апошні быў прыняты ў 2015 годзе.
Столькі ж трансфармацый зведаў лагатып HP, лагатыпы Amazon, Microsoft і Samsung — па 6, Apple — 5.
Microsoft першапачаткова называлася Traf-O-Data і займалася апрацоўкай даных з лічыльнікаў дарожнага руху і стварэннем справаздач для інжынераў. Сённяшнюю назву яна атрымала ў 1975 годзе, а на сваім цяперашнім лагатыпе спынілася ў 2012 годзе.
Samsung пачыналася з гандлю харчовымі прадуктамі ў 1938 годзе, а электронікай занялася ў 1970-х. Бел-чырвоным лагатыпам з зорачкамі яна карысталася 55 гадоў, а на сінія перайшла ў 1993-м.
Першы лагатып Apple у 1976 годзе ўяўляў сабой цэлую карціну з чытаючым пад дрэвам Ісаакам Ньютанам і яблыкам у яго над галавой. Неўзабаве на патрабаванне Стыва Джобса ад яго пакінулі толькі яблык у колерах вясёлкі, які толькі праз два дзесяцігоддзі стаў аднакаляровым.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.