Apple спрабуе атрымаць правы на выяву яблыкаў у Швейцарыі, фермеры ў жаху
Apple хоча атрымаць правы інтэлектуальнай уласнасці на выяву яблыкаў у Швейцарыі. Як піша Wired, гэта стварае праблемы для мясцовых кампаній, у якіх фрукт на лагатыпе даўжэй, ніж існуе амерыканскі тэхнагігант.
Apple хоча атрымаць правы інтэлектуальнай уласнасці на выяву яблыкаў у Швейцарыі. Як піша Wired, гэта стварае праблемы для мясцовых кампаній, у якіх фрукт на лагатыпе даўжэй, ніж існуе амерыканскі тэхнагігант.
Сярод іх — 111-гадовая фермерская арганізацыя Fruit Union Suisse, найбуйнейшая і найстарэйшая ў краіне, сімвалам якой большую частку ейнай гісторыі быў чырвоны яблык з белым крыжам.
Калі Apple даможацца свайго, фермерам прыйдзецца змяніць лагатып. Іх абурае тое, што Apple хоча правы не на надкусаны яблык, як на ейнай эмблеме, а яблык наогул, «штосьці амаль універсальнае, што мае быць бясплатным для выкарыстання ўсімі».
Збянтэжаныя не толькі швейцарцы — аналагічныя заяўкі Apple з пераменным поспехам падавала ў дзясяткі іншых органаў інтэлектуальнай уласнасці ў розных краінах свету. Напрыклад, у Японіі, Турцыі, Ізраілі і Арменіі ў яе ўсё атрымалася.
У Швейцарыі бітву за яблык Apple вядзе ад 2017 года — тады кампанія папрасіла Швейцарскі федэральны інстытут інтэлектуальнай уласнасці замацаваць за ёй правы на рэалістычную чорна-белую выяву тыповых зялёных яблыкаў гатунку «Грэні Сміт». У заяўцы быў спіс магчымых выпадкаў выкарыстання малюнка — у асноўным на электронных, лічбавых і аўдыявізуальных спажывецкіх прадуктах і гаджатах. Рэгулятар задаволіў запыт часткова мінулай восенню, спаслаўшыся на тое, што абагульненыя выявы тыповых прадметаў накшталт яблыкаў маюць заставацца грамадскім здабыткам. Apple атрымала правы на яблык толькі на некаторых відах тавараў, якія яе цікавілі, і ўвесну падала апеляцыю. У ёй вядзецца гаворка ўжо толькі пра тыя пазіцыі, у якіх яна не атрымала жаданых правоў, але пра якія менавіта, рэгулятар не можа раскрыць без дазволу Apple.
Адсутнасць яснасці разам з тым, як заўзята амерыканская кампанія звычайна пераследуе тых, каго падазрае ў парушэнні сваіх правоў, і турбуе фермераў. Напрыклад, яна спрабуе знішчыць маленькі кулінарны стартап Prepear, чый таварны знак, грушу, лічыць занадта падобным да свайго.
Лагатыпы Apple і Prepear да рэбрэндынгу
У Fruit Union асцерагаюцца, што заяўка Apple можа закрануць любую візуальную выяву яблыкаў — то-бок усяго аўдыявізуальнага, або звязанага з новымі тэхналогіямі, або ў рэкламе — і гэта стане для іх вельмі вялікай перашкодай.
Бэрримор, что за шум на улице?
Эппл-парад, сэр!
А зачем он ?
Хотят использовать логотип яблока, сэр.
А им запрещают?
Нет, сэр.
Тогда почему они шумят ?
Ну вы же понимаете, сэр.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Бэрримор, что за шум на улице? Эппл-парад, сэр! А зачем он ? Хотят использовать логотип яблока, сэр. А им запрещают? Нет, сэр. Тогда почему они шумят ? Ну вы же понимаете, сэр.
это чтобы яблоко было разрешено рисовать только черно-коричевго цвета ну ли радужного
а некрософт уже давно прямоугольники запатентовал и никто не пискнул
Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
[censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://dev.by/pages/agreement]