Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Apple і Google распрацоўваюць функцыю для пошуку «непажаданых» трэкераў

Кампаніі вырашылі змагацца з непажаданым адсочваннем месца знаходжання праз прылады з Bluetooth.

1 каментарый
Apple і Google распрацоўваюць функцыю для пошуку «непажаданых» трэкераў

Кампаніі вырашылі змагацца з непажаданым адсочваннем месца знаходжання праз прылады з Bluetooth.

Пазнакі AirTag і аналагічныя гаджаты дапамагаюць знайсці згубленыя ключы ды іншыя важныя рэчы. Таксама яны дапамагаюць адсочваць злачынцаў, імі карыстаюцца праваахоўныя органы. Аднак у дадзеных прылад ёсць адзін мінус — гэта несанкцыянаванае сачэнне. Карыстальнікі пачалі скардзіцца на сачэнне пры дапамозе падобных гаджатаў.

У Apple ёсць функцыя процідзеяння такому сачэнню. У лютым 2022 года кампанія дадала яе ў абнаўленні iOS. Карыстальнік атрымлівае апавяшчэнне пра тое, што побач знаходзіцца чужая метка AirTag, і можа паглядзець, дзе менавіта знаходзіцца трэкер. Таксама Apple выпусціла спецыяльную праграму для карыстальнікаў Android.

Цяпер кампаніі анансавалі распрацоўку тэхналогіі, якая дазваляе змагацца з неправамерным выкарыстаннем прылад Bluetooth для адсочвання месца знаходжання. Тэхналогія будзе зашытая на ўзроўні аперацыйнай сістэмы смартфона і дазволіць знаходзіць чужыя трэкеры без усталявання асобных праграм. Скончыць распрацоўку плануюць пры канцы 2023 года.

Bloomberg: Apple пакажа новы MacBook Air на WWDC
Bloomberg: Apple пакажа новы MacBook Air на WWDC
Па тэме
Bloomberg: Apple пакажа новы MacBook Air на WWDC
Супрацоўнікі Apple ненавідзяць Siri і не вераць у ейную будучыню
Супрацоўнікі Apple ненавідзяць Siri і не вераць у ейную будучыню
Па тэме
Супрацоўнікі Apple ненавідзяць Siri і не вераць у ейную будучыню
Коды Google Authenticator пры сінхранізацыі з воблакам не шыфруюцца — рызыка ўзлому высокая
Коды Google Authenticator пры сінхранізацыі з воблакам не шыфруюцца — рызыка ўзлому высокая
Па тэме
Коды Google Authenticator пры сінхранізацыі з воблакам не шыфруюцца — рызыка ўзлому высокая

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
0

Ага, еще пусть воры попросят ущерб возместить, которых нашли по этим меткам в ворованных велосипедах