Супрацоўнікі Apple ненавідзяць Siri і не вераць у ейную будучыню
The Information расказаў пра хаос у камандах, якія працуюць у Apple над галасавым асістэнтам Siri і штучным інтэлектам. Выданне адзначае, што ў іх ёсць арганізацыйныя праблемы і адсутнічае матывацыя — супрацоўнікі папросту не жадаюць паляпшаць Siri і тэхналогію, якая ляжыць у яе аснове.

Гэта прывяло да таго, што Apple вельмі моцна адстала ад канкурэнтаў OpenAI, Microsoft і Google, а супрацоўнікі сумняваюцца ў будучыні праекта.
Пра гэта выданню расказалі каля сарака былых супрацоўнікаў Apple, якія працавалі ў камандах па АІ і машынным навучанні. Раней у красавіку New York Times пісаў пра тое, што праз дрэнную базу даных, на якіх пабудаваная Siri, на даданне нават базавых функцый у асістэнта патрабуюцца тыдні часу.
Адная з галоўных праблем у камандзе Siri — цякучасць кадраў. The Information адзначае, што тры інжынеры з каманды Siri, якія працавалі ў кампаніі ад 2019 года, сышлі ў Google. Там былі лепшыя перспектывы працы над вялікімі моўнымі мадэлямі, на якіх будуюцца чаты накшталт Bard і ChatGPT. Іх клікаў асабіста Сундар Пічаі, а Цім Кук прасіў застацца, але беспаспяхова.
Самі супрацоўнікі Apple высмейваюць Siri. Каманда па распрацоўцы Reality Pro была настолькі расчараваныя асістэнтам, што сур’ёзна задумвалася пра стварэнне альтэрнатыўных тэхналогій галасавога кіравання гарнітурай. Таксама Siri ў адказах робіць вялікія памылкі.
Тим Кук просто не догадался окружить себя психоделически-шизоизными личностями с синдромом Туретта, выбравшим своей стратегией выживания - лизать попу Тиму Куку и верещать на всю Силиконовую долину про врагов Эппл вокруг. И как все кругом хотят Эппл захватить. А уволившихся сотрудников объявлять предателями.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
текучесть кадров? а как же кошерная GIG-ECONOMY!
Куда им до стабильности в Беларуси: один директором уже 28 лет, не смотря на результаты деятельности :)