Apple выбачылася за сваю «самую жудасную» рэкламу iPad Pro

Ролік «Crush!» меўся прэзентаваць новы планшэт iPad Pro, але выклікаў негатыўную рэакцыю ў карыстальнікаў.

1 каментарый

У роліку намаляваныя музычныя інструменты, якія знішчае велізарны гідраўлічны прэс. Пасля таго як прэс падымаецца, на месцы раздушаных інструментаў ляжыць iPad Pro. Кампанія хацела паказаць, наколькі прылада магутная і што планшэт здольны замяніць мноства звыклых інструментаў.

Многім карыстальнікам такая рэклама не спадабалася, паколькі Apple непаважліва паставілася да музычных інструментаў. Іншыя адзначылі, што ролік выглядае так, быццам тэхналогіі «забіваюць усё, што нам хоць калі падабалася». Хтосьці ўвогуле назваў відэа «самай жудаснай рэкламай Apple».

Віцэ-прэзідэнт Apple па маркетынгу Тор Мірэн прынёс публічныя прабачэнні супольнасці. Ён падкрэсліў, што кампанія імкнецца ствараць прадукты, якія пашыраюць магчымасці для самавыяўлення. Мэтай рэкламы было прадэманстраваць патэнцыял планшэта, але штосьці пайшло не так.

7 мая на прэзентацыі Let Loose кампанія паказала дзве новыя версіі планшэта — iPad Pro і iPad Air на базе працэсара M4. Таксама былі паказаныя аксэсуары — стілус Pencil Pro і абноўленая клавіятура Magic Keyboard.

Apple паказала новыя iPad Air і Pro
Па тэме
Apple паказала новыя iPad Air і Pro
Названы самы верагодны пераемнік Кука на пасадзе кіраўніка Apple
Па тэме
Названы самы верагодны пераемнік Кука на пасадзе кіраўніка Apple
Apple плануе стварыць iPhone-складанчык і гібрыд iPad і Mac
Па тэме
Apple плануе стварыць iPhone-складанчык і гібрыд iPad і Mac

Читать на dev.by