Apple назвала дату прэзентацыі iPhone 17
Кампанія афіцыйна абвесціла, што штогадовая восеньская прэзентацыя адбудзецца 9 верасня ў тэатры Сціва Джобса. Гасцям ужо разаслалі запрашэнні са слоганам «Awe dropping».
Пачатак прэзентацыі запланаваны на 10:00 па ціхаакіянскім часе (20:00 па Мінску). Галоўнай падзеяй стане прэм’ера iPhone 17. Паводле інсайдараў, у лінейку ўвойдуць адна стандартная і дзве Pro-прылады. Пры гэтым мадэль Plus могуць замяніць новым iPhone 17 Air — звыштонкім смартфонам таўшчынёй усяго 5,5 мм і з 6,6-цалевым экранам. Гэта зробіць яго самым тонкім у гісторыі iPhone.
Акрамя таго, інсайдары паведамлялі, што базавы iPhone 17 таксама атрымае абнаўленне: экран павялічаць да 6,3 цаля і абсталююць частатой абнаўлення 120 Гц, замест звыклых 60 Гц.
Апроч iPhone, Apple прэзентуюць новыя Apple Watch Series 11, Ultra 3 і SE 3. Асабліва вылучаецца Watch Ultra 3 — чакаецца большы экран і падтрымка хуткай зарадкі. Кампанія таксама рыхтуе рэліз AirPods Pro 3, якія выйдуць упершыню за тры гады. Навушнікі атрымаюць кампактны дызайн, новы чып для палепшанага шумапаглынання і якасці гуку, а таксама сэнсарнае кіраванне.
Аналітыкі лічаць, што верасеньская прэзентацыя стане ключавой у стратэгіі Apple па інтэграцыі штучнага інтэлекту ў прылады. Летам кампанія прэзентавала новыя ШІ-функцыі і рэдызайн інтэрфейсу, але эксперты адзначаюць, што яна адстае ад канкурэнтаў — Samsung, Huawei і Honor ужо актыўна ўкараняюць уласныя ШІ-рашэнні.
Читать на dev.by