Apple назвала лепшыя аплікацыі і гульні 2025 года
Кампанія назвала лепшыя аплікацыі і гульні 2025 года для iPhone, iPad, Mac, Vision Pro і іншых прылад сваёй экасістэмы. Усяго кампанія адзначыла 17 праектаў.
Галоўнай аплікацыяй года для iPhone стаў Tiimo — сэрвіс візуальнага планавання задач з ШІ-асістэнтам. Ён дапамагае карыстальнікам фарміраваць расклад, размяркоўваць прыярытэты, сінхранізуецца з календаром і ператварае спісы спраў у наглядны план дня.
На iPad лепшай аплікацыяй прызналі відэарэдактар Detail, які выкарыстоўвае ШІ для хуткай зборкі ролікаў, генерацыі субтытраў, выбару ўдалых дублёў і працы з тэлесуфлёрам.
Званне лепшага Mac-аплікацый атрымаў Essayist — рэдактар для акадэмічнага пісьма, які аўтаматычна фарміруе структуру дакумента, кіруе бібліяграфіяй, стварае спасылкі і дапамагае аўтарам афармляць эсэ па стандартах.
Для Apple Vision Pro аплікацыя года — Explore POV. У ёй сабраныя больш за сотню HDR-відэа з пагружэннем у панарамныя лакацыі па ўсім свеце, знятыя ў фармаце Apple Immersive Video.
У Apple Watch перамог Strava — папулярны спартыўны трэкер з сацыяльнымі функцыямі і сістэмай сегментаў у рэальным часе. Для Apple TV лепшым сэрвісам стаў HBO Max — пляцоўка з буйной бібліятэкай серыялаў і фільмаў, уключаючы праекты HBO Originals.
Apple таксама назвала лепшыя гульні года:
- На iPhone перамог Pokémon TCG Pocket — лічбавая варыяцыя калекцыйнай картачнай гульні Pokémon.
- На iPad — атмасферная хорар-адвенчура DREDGE пра рыбака.
- На Mac — Cyberpunk 2077: Ultimate Edition, які ўключае дапаўненне Phantom Liberty.
- Для Vision Pro — Porta Nubi, прасторавая галаваломка з эфектам прысутнасці.
- У Apple Arcade — What the Clash?, зборнік незвычайных міні-конкурсаў.
Акрамя таго, шэсць праектаў атрымалі ўзнагароду «Культурны ўплыў» — за ўклад у інклюзіўнасць і развіццё лічбавай культуры. Сярод іх:
- Art of Fauna — рэтра-гульня-пазл пра дзікую прыроду;
- Chants of Sennaar — прыгода пра расшыфроўку старажытных моў;
- Despelote — гісторыя пра горад і людзей праз прызму дзіцячага досведу і футбола;
- Be My Eyes — сэрвіс, які злучае людзей з парушэннямі зроку з валанцёрамі;
- Focus Friend — аплікацыя для барацьбы з пракрастынацыяй;
- StoryGraph — кніжны сэрвіс, які прасоўвае разнастайнасць аўтараў.
Читать на dev.by