Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Apple не ведае, што рабіць з Vision Pro, і можа спыніць выпуск пры канцы года

Кампанія рэзка паменшыла вытворчасць гарнітуры Vision Pro, кошт якой складае $3500, і можа спыніць выпускаць гаджаты пры канцы гэтага года. Apple плануе засяродзіцца на распрацоўцы даступнейшай версіі прылады.

Пакінуць каментарый

Паводле даных Тhe Information, Apple значна скараціла вытворчасць гарнітуры дапоўненай рэальнасці Vision Pro яшчэ на пачатку лета. На гэта паказвала меншая колькасць заказаў на камплектуючыя. Тады кампанія заявіла, што бягучых запасаў Vision Pro хопіць для задавальнення попыту на найбліжэйшы час.

Пастаўшчыкі Apple паведамілі, што было выраблена ад 500 да 600 тысяч адзінак Vision Pro. Апытаныя аналітыкі мяркуюць, што на працягу першых трох кварталаў 2024 года было прададзена толькі каля 370 тысяч прылад. З улікам павольных продажаў кампанія можа завяршыць зборку пакінутых прылад і прыпыніць вытворчасць.

Пастаўшчык Apple, кітайская кампанія Luxshare, цяпер вырабляе каля 1 тысячы прылад Vision Pro на дзень — гэта палова ад яе максімальных магчымасцяў. Apple апавясціла Luxshare аб магчымай неабходнасці згарнуць вытворчасць у лістападзе, калі бягучыя продажы застануцца нізкімі.

На фоне слабога попыту і высокага кошту Vision Pro, Apple зрушыла фокус на распрацоўку даступнейшай прылады, арыентаванай на масавага спажыўца. Паводле інфармацыі крыніц, новая версія гарнітуры можа паступіць у продаж у 2026 годзе і каштаваць прыкладна $2 тысячы. Прылада будзе абсталявана дысплэямі з ніжэйшай разрознасцю, не будзе некаторых функцый, такіх як Eyesight, для памяншэння кошту.

Apple таксама адклала распрацоўку другой версіі Vision Pro на год, плануючы пачаць яе вытворчасць у другой палове 2025 года. Калі бягучыя запасы першай версіі прылады будуць дастатковымі, кампанія зможа падтрымліваць продажы да выхаду новага пакалення. Таксама Apple разглядае магчымасць выпуску разумных акуляраў, якія нагадвалі б мадэлі Meta.

Apple выпустила бета-версию iOS 18.2: что нового
Apple выпустила бета-версию iOS 18.2: что нового
По теме
Apple выпустила бета-версию iOS 18.2: что нового
Meta адмовілася выпускаць канкурэнта Apple Vision Pro — выходзіць задорага
Meta адмовілася выпускаць канкурэнта Apple Vision Pro — выходзіць задорага
Па тэме
Meta адмовілася выпускаць канкурэнта Apple Vision Pro — выходзіць задорага
Bloomberg: Vision Pro выйдзе ў таннай версіі. Цяперашняя занадта дарагая
Bloomberg: Vision Pro выйдзе ў таннай версіі. Цяперашняя занадта дарагая
Па тэме
Bloomberg: Vision Pro выйдзе ў таннай версіі. Цяперашняя занадта дарагая

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.