Meta адмовілася выпускаць канкурэнта Apple Vision Pro — выходзіць задорага
Кампанія адмовілася ад распрацоўкі гарнітуры праз яе патэнцыйны кошт: кіраўніцтва вырашыла, што высокі кошт адпудзіць пакупнікоў.
Кампанія адмовілася ад распрацоўкі гарнітуры праз яе патэнцыйны кошт: кіраўніцтва вырашыла, што высокі кошт адпудзіць пакупнікоў.
Кампанія адмовілася ад распрацоўкі гарнітуры праз яе патэнцыйны кошт: кіраўніцтва вырашыла, што высокі кошт адпудзіць пакупнікоў.
Паводле даных Тhe Information, праект перадавой гарнітуры віртуальнай рэальнасці разглядалі як канкурэнт Appl Vision Pro. Аднак Марк Цукерберг, тэхнічны дырэктар Эндру Босварт і іншыя менеджары даручылі супрацоўнікам падраздзялення Reality Labs спыніць распрацоўку прылады.
Гарнітура насіла кодавую назву La Jolla. Паводле слоў ананімнай крыніцы ў Meta, прылада мелася атрымаць высакакласныя дысплэі micro-OLED звышвысокай разрознасці. Аднак вельмі высокі кошт дысплэяў стаў адной з прычын скасавання праекта.
Meta хацела захаваць цану на прыладу ў межах $1000, але гэта выявілася немагчымым праз дарагоўлю кампанентаў. На думку маркетолагаў кампаніі, менавіта планка ў $1000 з’яўляецца псіхалагічна значнай для спажыўцоў, і прылады з цаной вышэйшай за гэтую будуць нашмат горш прадавацца. Напрыклад, цана будучай Quest 4 можа скласці $500.
Тым не менш гарнітура Meta ўсё роўна выйшла б таннейшай за Vision Pro: прылада Apple прадаецца за $3499. Паводле даных СМІ, кампанія мае праблемы з продажамі прылады і нават адмовілася ад распрацоўкі Vision Pro 2 дзеля выпуску таннейшай версіі першага пакалення гарнітуры.
Паводле даных The Verge, Snap і Meta пакажуць пятае пакаленне сваіх AR-акуляраў Spectacles на штогадовай канферэнцыі Partner Summit у Лос-Анджэлесе 17 верасня. Таксама 25 верасня Meta пакажа ўласную версію AR-акуляраў пад кодавай назвай Orion на канферэнцыі Connect.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.