Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Apple аштрафавалі ў ЕС на $2 млрд

Еўракамісія ўчора выпісала Apple штраф на €1,84 млрд ($1,95 млрд) па антыманапольнай справе супраць Spotify. Рэгулятар лічыць, што App Store перашкаджае канкурэнцыі з боку альтэрнатыўных музычных стрымінгавых сэрвісаў.

Пакінуць каментарый

Як піша Reuters, гэта першы для Apple антыманапольны штраф у ЕС. У суму ўваходзіць базавы штраф у памеры €40 млн, астатняя частка паслужыць стрымліваючым фактарам. €1,84 млрд складае ўсяго 0,5% глабальнага абароту кампаніі.

Расследаванне было распачатае пасля скаргі Spotify, пададзенай у 2019 годзе. У ЕС адзначаюць, што Apple злоўжывае дамінуючым становішчам на рынку. У прыватнасці, абмежаванні, уведзеныя ёю для распрацоўшчыкаў праграм, перашкаджаюць ім распавядаць карыстальнікам iOS аб альтэрнатыўных і больш танных музычных падпісачных сэрвісах, даступных па-за межамі яе экасістэмы. А праз камісіі для распрацоўшчыкаў падпіскі абыходзяцца карыстальнікам значна даражэй.

Абмежаванні ў краме Apple стварылі несумленныя ўмовы гандлю. Ёй загадана спыніць супрацьпраўныя практыкі.

Apple адмаўляе віну і мае намер аспрэчваць рашэнне рэгулятара. Разгляд апеляцыі можа заняць некалькі гадоў, а пакуль тэхнагігант павінен выплаціць штраф і выканаць патрабаванні еўрапейскіх уладаў.

Apple зарабляла $3074 на секунду ў 2023 годзе — больш за ўсіх сярод GAFAM-кампаній
Apple зарабляла $3074 на секунду ў 2023 годзе — больш за ўсіх сярод GAFAM-кампаній
Па тэме
Apple зарабляла $3074 на секунду ў 2023 годзе — больш за ўсіх сярод GAFAM-кампаній
Бігтэхі ў 2024 ужо паспелі зарабіць дастаткова каб выплаціць усе штрафы за 2023
Бігтэхі ў 2024 ужо паспелі зарабіць дастаткова, каб выплаціць усе штрафы за 2023
Па тэме
Бігтэхі ў 2024 ужо паспелі зарабіць дастаткова, каб выплаціць усе штрафы за 2023
Apple атрымала калектыўны пазоў за надта дарагі iCloud
Apple атрымала калектыўны пазоў за надта дарагі iCloud
Па тэме
Apple атрымала калектыўны пазоў за надта дарагі iCloud

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.