Apple пяройдзе на OLED-дысплэі ў iPad і MacBook. Пастаўшчыкам ВК-панэляў прыйдзецца туга
Сёлета смартфоны з OLED-дысплэямі занялі амаль палову рынку, паступова тэхналогія пранікае ў сегмент ноўтбукаў і планшэтаў.
Сёлета смартфоны з OLED-дысплэямі занялі амаль палову рынку, паступова тэхналогія пранікае ў сегмент ноўтбукаў і планшэтаў.
Сёлета смартфоны з OLED-дысплэямі занялі амаль палову рынку, паступова тэхналогія пранікае ў сегмент ноўтбукаў і планшэтаў.
Журналісты Nikkei Asian Review высветлілі, што старэйшыя мадэлі iPad пяройдуць на OLED-дысплэі налета, а ноўтбукі MacBook з новай тэхналогіяй пакуль знаходзяцца ў распрацоўцы і з’явяцца на рынку не раней за другую палову 2025 года. Таксама кампанія разглядае магчымасць выпуску планшэта з гнуткім дысплэем, аднак у гэтага праекта няма канкрэтных тэрмінаў.
Канкурэнты Apple актыўна ўкараняюць OLED-дысплэі ў свае прылады. Паводле ацэнак аналітыкаў Counterpoint Research, такія планшэты займаюць не больш за 8% рынку, аднак у другім квартале наступнага года гэтая доля вырасце да 15%.
Пастаўкамі OLED-дысплэяў займаюцца Samsung Display, LG Display і BOE Technology. Пры канцы 2025 года BOE плануе запусціць прадпрыемства па вытворчасці OLED-панэляў коштам $8,65 мільярда, якое будзе саступаць толькі найбуйнейшай пляцоўцы Samsung Display.
Распаўсюджванне тэхналогіі змушае пастаўшчыкоў класічных ВК-панэляў шукаць новыя рынкі збыту і скарачаць аб’ёмы выпуску прадукцыі. Многія з іх сканцэнтруюцца на аўтамабільным сегменце, аднак сярод вытворцаў моцна вырасце канкурэнцыя.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Эм... только сейчас чтоли?
Когда технология достаточно развилась чтобы обеспечить должный уровень качества
В макбуках и MicroLED, который без проблем с выгоранием, выглядят просто шикарно. Даже не уверен нужен ли OLED макбуку.