Apple плануе дазволіць праграмы з іншых крам. Пакуль толькі ў ЕС
Кампанія можа дазволіць карыстальнікам усталёўваць праграмы на iPhone і iPad з іншых крам.
Кампанія можа дазволіць карыстальнікам усталёўваць праграмы на iPhone і iPad з іншых крам.
Кампанія можа дазволіць карыстальнікам усталёўваць праграмы на iPhone і iPad з іншых крам.
Паводле даных Bloomberg, новаўвядзенне звязанае з набыццём моцы закона Еўрасаюза «Пра лічбавыя рынкі». Дакумент прадугледжвае, што такія кампаніі, як Apple і Google, маюць спрасціць карыстальнікам доступ да базавых налад прылад, а таксама ўсталявання іншых праграм.
Кампаніі не абавязаныя выконваць усе патрабаванні закона да 2024 года, аднак Apple можа ўнесці неабходныя змены ўжо ў 2023 годзе ў рамках абнаўлення iOS 17. Спачатку змены закрануць толькі еўрапейскі рынак, эксперты мяркуюць, што пазней іншыя краіны таксама могуць прыняць аналагічныя законы.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.