Apple атрымала калектыўны пазоў за надта дарагі iCloud
Карыстальнікі iCloud падалі калектыўны пазоў у акруговы суд Каліфорніі. Яны лічаць, што капання стварыла незаконную манаполію ў сферы воблачных сэрвісаў для iOS і завысіла кошт паслуг.
Аўтары пазову сцвярджаюць, што ключавы момант — гэта патрабаванне Apple выкарыстоўваць выключна iCloud для рэзервовага капіявання некаторых даных, у тым ліку інфармацыі пра праграмы і налады прылад. На іх думку, няма ніякіх тэхналагічных або звязаных з бяспекай падстаў, якія абмяжоўвалі б выбар карыстальніка.
У пазове пазначана, што Apple наўмысна душыць канкурэнцыю карыстальнікаў на карысць уласных сэрвісаў. Пазоўнікі лічаць, што кліенты павінны мець права захоўваць свае даныя на любым воблачным сэрвісе на свой выбар. Такім чынам карыстальнікі могуць больш свабодна распараджацца сваімі данымі і знізіць выдаткі на іх захоўванне ў воблаку.
«Абмежаванні Apple можна складна растлумачыць толькі як спробу здушыць канкурэнцыю. Ізаляваўшы iCloud ад канкурэнтаў, Apple затым нібыта спаганяе „звышканкурэнтную плату“ за тарыфныя планы iCloud. Гэта адлюстроўваецца ў валавым прыбытку Apple, які для iCloud набліжаецца да 80 адсоткаў, што значна перавышае і без таго высокі валавы прыбытак Apple агулам у кампаніі», — гаворыцца ў пазове.
Читать на dev.by