Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Apple пагражае спыніць пастаўкі ў ЕС

У Apple абвастрыўся канфлікт з ЕС, піша The Guardian: кампанія заявіла, што можа спыніць пастаўкі некаторых прадуктаў і сэрвісаў, калі Брусель не перагледзіць Закон аб лічбавых рынках (Digital Markets Act, DMA). У звароце да Еўракамісіі вытворца айфонаў раскрытыкаваў закон — маўляў, ён пагаршае карыстальніцкі досвед, павышае рызыкі для бяспекі і разбурае экасістэму прылад Apple.

2 каментарыя

DMA быў прыняты тры гады таму і рэгулюе працу найбуйнейшых лічбавых кампаній ад пашукавікоў і месэнджараў да крамаў аплікацый. Адно з патрабаванняў — забяспечыць сумяшчальнасць прадуктаў Apple з прыладамі старонніх вытворцаў. У прыватнасці, на iPhone павінны карэктна працаваць навушнікі іншых брэндаў. Apple сцвярджае, што гэта перашкаджае запуску некаторых функцый, напрыклад, імгненнага перакладу праз AirPods, таму што размовы могуць уцячы да канкурэнтаў, а гэта — пагроза канфідэнцыйнасці. У сувязі з законам Apple затрымлівала запуск і іншых функцый у Еўропе — напрыклад, вывядзення экранаў iPhone на ноўтбукі. Кампанія папярэджвае, што спіс абмежаванняў для еўрапейскіх карыстальнікаў будзе толькі расці.

Кампанія патрабуе адмяніць DMA або хаця б замяніць на больш адэкватныя нормы. Яна адзначыла, што пры цяперашніх правілах Apple Watch, выпушчаныя 10 гадоў таму, маглі б так і не выйсці ў ЕС. Асобна яна паскардзілася, што закон не распаўсюджваецца на Samsung, што стварае перадумову для несумленнай канкурэнцыі.

Apple таксама ўказала, што новыя правілы ўплываюць на доступ да аплікацый. Кампанія падкрэсліла, што праз староннія маркетплэйсы на iPhone ужо можна ўсталяваць парнаграфічныя аплікацыі, якія ніколі не дапускаліся ў App Store з-за рызык для дзяцей.

Гэта не першы канфлікт Apple з Бруселем. Раней у гэтым годзе кампанія аспрэчыла штраф у €500 млн за нібыта абмежаванне распрацоўшчыкаў, якія спрабавалі вывесці карыстальнікаў за межы App Store.

Паралельна на тэму выказаўся прэзідэнт ЗША Дональд Трамп. У жніўні ён пагражаў увесці пошліны супраць краін, якія «атакуюць амерыканскія тэхналагічныя кампаніі» праз лічбавыя падаткі і рэгуляванне. Ён сцвярджае, што падобныя законы «даюць поўны карт-бланш кітайскім кампаніям», і гэтаму «трэба тэрмінова пакласці канец».

Трамп пагражае санкцыямі і мытамі еўрапейцам за законы якія крыўдзяць амерыканскіх тэхгігантаў
Трамп пагражае санкцыямі і мытамі еўрапейцам за законы, якія крыўдзяць амерыканскіх тэхгігантаў
Па тэме
Трамп пагражае санкцыямі і мытамі еўрапейцам за законы, якія крыўдзяць амерыканскіх тэхгігантаў
Пакупнікі новых iPhone скардзяцца што яны імгненна драпаюцца
Пакупнікі новых iPhone скардзяцца, што яны імгненна драпаюцца
Па тэме
Пакупнікі новых iPhone скардзяцца, што яны імгненна драпаюцца
У TikTok сталі віруснымі відэа з новай функцыяй iOS 26 — карыстальнікі пракручваюць стужку языком і ставяць лайкі вуснамі

Чытайце таксама
Apple показала iPhone 14 и сразу несколько Apple Watch. Главное
Apple показала iPhone 14 и сразу несколько Apple Watch. Главное
Apple показала iPhone 14 и сразу несколько Apple Watch. Главное
США запретили IT-компаниям с господдержкой строить заводы в Китае в течение 10 лет
США запретили IT-компаниям с господдержкой строить заводы в Китае в течение 10 лет
США запретили IT-компаниям с господдержкой строить заводы в Китае в течение 10 лет
Что мы знаем об iPhone 14 и чего ожидать от презентации
Что мы знаем об iPhone 14 и чего ожидать от презентации
Что мы знаем об iPhone 14 и чего ожидать от презентации
1 каментарый
Instagram оштрафовали на рекордную сумму за за неправильную обработку данных подростков
Instagram оштрафовали на рекордную сумму за за неправильную обработку данных подростков
Instagram оштрафовали на рекордную сумму за за неправильную обработку данных подростков
2 каментарыя

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Обсуждение
Комментируйте без ограничений

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.

0

Так в ЕС скоро будет свой телефон, свой микропроцессор, свое облако, свой ИИ. Независимый от США. Поэтому - только выиграли!

0

напугали ежа голой задницей