Apple падзеліць падраздзяленне App Store на дзве часткі

Apple збіраецца рэарганізаваць падраздзяленне, якое займаецца крамай праграм App Store, паведамляе Bloomberg. Такое рашэнне прынятае ў сувязі са змяненнем палітыкі iOS у Еўрапейскім Саюзе.

1 каментарый

Падраздзяленне падзеляць на дзве каманды. Адная па-ранейшаму будзе адказваць за App Store, а другая сфакусуецца на альтэрнатыўных платформах распаўсюджвання iOS-праграм, якія пачалі запускацца ў ЕС.

Каманду App Store узначаліць Карсан Олівер, які цяпер займае пасаду старшага дырэктара па кіраванні бізнэсам у краме Apple. Кіраваць альтэрнатыўнай дыстрыбуцыяй стане Эн Тай, глабальны дырэктар па прадуктах App Store і Apple Arcade.

Цяперашні віцэ-прэзідэнт падраздзялення App Store Мэт Фішэр, які займае гэтую пасаду больш за 10 гадоў, сыдзе ў адстаўку. Ён пакіне кампанію ў сярэдзіне кастрычніка, прапрацаваўшы ў Apple 21 год.

Apple забараніла беларускім і расійскім распрацоўшчыкам рэкламу ў App Store
Па тэме
Apple забараніла беларускім і расійскім распрацоўшчыкам рэкламу ў App Store

Курыраваць абодва падраздзяленні будзе кіраўнік App Store Філ Шылер. Apple прыйшлося стварыць новае падраздзяленне таму, што еўрапейскія чыноўнікі запатрабавалі ад яе дазволіць выкарыстанне альтэрнатыўных плацежных сістэм у сваіх прадуктах і не перашкаджаць запуску альтэрнатыўных стораў.

На мінулым тыдні ў Еўрасаюзе запрацаваў магазін гульняў на iOS ад Epic. Таксама ў рэгіёне з’явіліся іншыя крамы праграм для мабільнай платформы Apple, напрыклад, AltStore PAL, Mobivention і Aptoid.

Apple ввела двухуровневную систему комиссий App Store для ЕС 
По теме
Apple ввела двухуровневную систему комиссий App Store для ЕС

Читать на dev.by