Apple дазволіла ў ЕС спампоўваць праграмы напрамую з сайта распрацоўшчыка
Кампанія дазволіла еўрапейскім карыстальнікам загружаць і ўсталёўваць праграмы ў абыход сваёй крамы праграм, праз сайт распрацоўшчыкаў.
Кампанія дазволіла еўрапейскім карыстальнікам загружаць і ўсталёўваць праграмы ў абыход сваёй крамы праграм, праз сайт распрацоўшчыкаў.
Кампанія дазволіла еўрапейскім карыстальнікам загружаць і ўсталёўваць праграмы ў абыход сваёй крамы праграм, праз сайт распрацоўшчыкаў.
Да ўступлення ў сілу закона «Пра лічбавыя рынкі» ЕС (DMA) Apple жорстка змагалася з усталёўкамі праграм у абыход афіцыйнай крамы. Аднак новыя правілы вымусілі кампанію дазволіць чужыя загрузкі, карыстальнікі і распрацоўшчыкі змогуць скарыстацца гэтай функцыяй у другой бэце iOS 17.5.
Apple выставіла свае ўмовы: распрацоўшчыкам прыйдзецца пагадзіцца з новымі ўмовамі Apple у ЕС, у тым ліку з «тэхналагічным зборам» у памеры 50 еўрацэнтаў за кожную ўсталёўку праграмы звыш аднаго мільёна за апошнія 12 месяцаў. Ад збору вызваленыя тыя кампаніі, якія прытрымліваюцца старых правілаў у App Store.
Таксама распрацоўшчыку трэба выконваць умовы супрацоўніцтва з Apple і пацвердзіць гатоўнасць самастойна вырашаць спрэчкі аб інтэлектуальнай уласнасці, апрацоўваць запыты ад органаў улады на выдаленне інфармацыі і аказваць тэхпадтрымку карыстальнікам. Apple праверыць праграму на наяўнасць шкоднага кода, а карыстальнікаў папярэдзіць, што загрузка напрамую небяспечная.
Пры першай спробе загрузкі карыстальнік павінны даць дазвол на ўсталёўку. Apple паведаміць карыстальніку, што за «абнаўленні і пакупкі адказвае распрацоўшчык», а таксама прапануе «праверыць інфармацыю аб праграме». Кампанію ўжо крытыкуюць за шматлікія папярэджанні, якімі яна толькі запалохвае карыстальнікаў і прымушае іх адмовіцца ад прамых загрузак.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.