Apple зноў можа прадаваць Apple Watch у ЗША, але нядоўга

Кампанія дабілася часовай адтэрміноўкі забароны на продажы разумных гадзіннікаў Watch Series 9 і Watch Ultra 2 у ЗША.

Пакінуць каментарый

Федэральны апеляцыйны суд прыпыніў забарону на імпарт і продажы прылад — раней Apple папрасіла дазволіць імпарт перапрацаваных версій датуль, пакуль свайго рашэння ў справе не вынесе Камісія па міжнародным гандлі ЗША 12 студзеня. Ведамства мае вырашыць, ці дастаткова змен, якія ўнёс распрацоўшчык, каб можна было аднавіць пастаўкі гаджатаў у ЗША.

Apple атрымала забарону праз патэнтную спрэчку наконт тэхналогіі вымярэння насычэння крыві кіслародам (пульсаксіметрыі) з вытворцам медыцынскага абсталявання Masimo. Камісія па міжнародным гандлі ЗША вызначыла, што Apple парушыла патэнты і забараніла прадаваць гаджаты ў ЗША. Іншыя рытэйлеры могуць прадаваць наяўныя ў іх запасы Apple Watch.

Япония заставит Google и Apple разрешить сторонние магазины приложений и платежные сервисы
По теме
Япония заставит Google и Apple разрешить сторонние магазины приложений и платежные сервисы
Байден не помог: Apple требует отменить запрет на ввоз в США Apple Watch
По теме
Байден не помог: Apple требует отменить запрет на ввоз в США Apple Watch
Готовь ИИ зимой: Apple договаривается с издателями об использовании их текстов
По теме
Готовь ИИ зимой: Apple договаривается с издателями об использовании их текстов

Читать на dev.by