FT: Apple скарачае план па вытворчасці Vision Pro — занадта шмат браку
Кампанія сутыкнулася з праблемамі пры вытворчасці гарнітуры праз яе тэхналагічную складанасць.
Паводле даных крыніц Financial Times у кітайскай кампаніі Luxshare — зборшчыку для Apple, у 2024 годзе заказчык плануе вырабіць менш як 400 тысяч прылад. Два іншыя кітайскія пастаўшчыкі паведамляюць, што Apple заказала ў іх усяго 130-150 тысяч адзінак прадукцыі. Раней кампанія планавала прадаць каля 1 мільёна гарнітур за першы год.
Вытворца сутыкнуўся з высокай колькасцю браку пры выпуску OLED-дысплэяў — найдаражэйшай часткі прылады. Аналітыкі лічаць, што скарачэнне паставак — гэта прыкмета таго, што Apple сумняваецца ў магчымасці маштабаваць вытворчасць гаджата. Apple паказала Vision Pro сёлета ў чэрвені. Прылада спалучае функцыі дапоўненай і віртуальнай рэальнасці і паступіць у продаж на пачатку наступнага года.
Читать на dev.by