Apple таксама звальняе — але не супрацоўнікаў, а падрадчыкаў. Сотні за апошнія дні

Паводле інфармацыі New York Post, Apple звольніла «сотні падрадчыкаў» за апошнія некалькі дзён. Мінулага жніўня кампанія адмовілася ад паслуг мінімум ста рэкруцёраў, якія працавалі на дамове падраду. Пры гэтым кампаніі ўдалося пазбегнуць шматтысячных звальненняў штатных супрацоўнікаў, якія адбыліся ў іншых тэхнагігантах.

1 каментарыя

Як піша выданне, тэхнічна гэта людзі, найманыя іншымі агенцтвамі, якія працуюць на праектах разам з супрацоўнікамі Apple. Кампанія магла б проста дачакацца заканчэння іх кантрактаў і не працягваць, але аддала перавагу звальненням.

Маштаб скарачэнняў сярод падрадчыкаў дакладна не вядомы — выданне сцвярджае, што лік ідзе на «сотні». Так Apple імкнецца знізіць выдаткі.

Дамовы з падрадчыкамі звычайна ўкладаюцца на 12-15 месяцаў. Некаторыя з тых, хто трапіў «пад нож», сцвярджаюць, што незадоўга да гэтага кіраўніцтва Apple запэўнівала, што ніякай пагрозы няма.

Apple тоже взялась за рекрутеров — уволила сотню
По теме
Apple тоже взялась за рекрутеров — уволила сотню

Паводле слоў суразмоўцаў выдання, некаторыя падрадчыкі скардзяцца, што да іх ставяцца як да людзей другога гатунку. Ім не аплачваюць медстрахоўкі, не выдаюць апцыёнаў ды іншых бонусаў, а базуюцца яны не ў штаб-кватэры Apple у выглядзе лятаючай талеркі, а ў прымітыўным офісе больш як у паўтары кіламетрах адтуль, дзе няма бясплатных прысмакаў.

Падрадчыкі працуюць у розных падраздзяленнях Apple, напрыклад, па працы з кліентамі, лакалізацыі яе прадуктаў і сэрвісаў і ў тэхпадтрымцы.

Ці стаў свежы раўнд звальнення падрадчыкаў другім пасля рэкруцёраў летась, ці Apple рабіла гэта паступова ад таго часу, не вядома, адзначае New York Post.

Гендырэктар куперцінскай кампаніі Цім Кук раней называў скарачэнні крайняй мерай. «Мы хочам кіраваць выдаткамі іншымі спосабамі ў той ступені, у якой гэта магчыма», — казаў ён.

7 тэхнагігантаў, у якіх пакуль не было масавых скарачэнняў
Па тэме
7 тэхнагігантаў, у якіх пакуль не было масавых скарачэнняў
DocuSign — галоўны канкурэнт PandaDoc — скарачае 10% штату. Увосень скараціў яшчэ 10%
Па тэме
DocuSign — галоўны канкурэнт PandaDoc — скарачае 10% штату. Увосень скараціў яшчэ 10%
Tesla звольніла дзясяткі супрацоўнікаў, якія захацелі прафсаюз
Па тэме
Tesla звольніла дзясяткі супрацоўнікаў, якія захацелі прафсаюз

Читать на dev.by