Apple палепшыць iPhone 15 для сінхранізацыі з Vision Pro

Кампанія плануе мадэрнізаваць свае прылады, каб палепшыць іх працу з гарнітурай змяшанай рэальнасці Vision Pro.

Пакінуць каментарый

Паводле даных інсайдараў, наступная мадэль iPhone будзе абсталяваная ўдасканаленым чыпам ультрашырокапалоснай сувязі (UWB). Гэты чып дазваляе хутка і дакладна ўзаемадзейнічаць з іншымі сумяшчальнымі прыладамі. Ён забяспечвае выкарыстанне такіх функцый, як перадача файлаў праз AirDrop, пошук гаджатаў праз «Лакатар» або пошук прадметаў з пазнакамі AirTag.

Першая прылада, якая была абсталяваная такім апаратным забеспячэннем, — гэта iPhone 11. Таксама чып убудавалі ў Apple Watch Series 6 і навейшыя мадэлі, разумную калонку Home Pod і зарадны кейс для AirPods другога пакалення. Палепшаны чып Apple UWB можа перайсці да 7-нм тэхналогіі вытворчасці замест 16 нм.

Паводле даных аналітыкаў, таксама Apple можа зрабіць пераход да стандарту Wi-Fi 7, пачынаючы ад iPhone 16. Ён можа з’явіцца не раней за 2024 год. Чакаецца, што iPhone 15 будзе выпушчаны пры канцы верасня гэтага года. Акрамя новага чыпа UWB, смартфон можа быць абсталяваны перыскапічнай камерай, хутчэйшым працэсарам Apple A17 і перадавым датчыкам выявы ад Sony.

Bloomberg: Apple рыхтуе серыю навінак і працягвае працаваць над софтам Vision Pro
Па тэме
Bloomberg: Apple рыхтуе серыю навінак і працягвае працаваць над софтам Vision Pro
Apple паказала інструменты стварэння праграм для Vision Pro
Па тэме
Apple паказала інструменты стварэння праграм для Vision Pro
Apple закрыла ўразлівасць у iOS, пра якую заявіла «Лабараторыя Касперскага»
Па тэме
Apple закрыла ўразлівасць у iOS, пра якую заявіла «Лабараторыя Касперскага»

Читать на dev.by