Не ў захапленні, але што паробіш: у Apple адказалі на пытанні пра з'яўленне USB-С у iPhone
Прадстаўнікі кампаніі віцэ-прэзідэнт па праграмным забеспячэнні Крэйг Федэрыгі і віцэ-прэзідэнт па міжнародным маркетынгу Грэг Джосвіяк расказалі, што ў Apple думаюць пра пераход на агульны стандарт зарадкі ў ЕС.
Прадстаўнікі кампаніі віцэ-прэзідэнт па праграмным забеспячэнні Крэйг Федэрыгі і віцэ-прэзідэнт па міжнародным маркетынгу Грэг Джосвіяк расказалі, што ў Apple думаюць пра пераход на агульны стандарт зарадкі ў ЕС.
Топ-менеджары выступілі на арганізаванай The Wall Street Journal імпрэзе Tech Live. Паводле слоў топ-менеджараў, Apple афіцыйна пацвердзіла, што iPhone неўзабаве пяройдзе на раздым USB-C. Такім чынам кампанія падпарадкавалася новаму закону ЕС, які абавязвае ўсе карыстальніцкія электронныя прылады мець порт USB-C для зарадкі з 2024 года. Джосвіяк адмовіўся адказаць, ці будзе кампанія ўключаць раздым у тэлефоны, якія прадаюцца па-за межамі ЕС.
Джосвіяк даў зразумець, што кампанія не радая таму, што яе юрыдычна прымушаюць да змены раздыму. Менеджар растлумачыў, што Apple прывыкла давяраць уласным інжынерам і стандартам, а не спадзявацца на стандартызацыю. Таксама прадстаўнік Apple заўважыў, што пераход iPhone з Lightning на USB-C прывядзе да павелічэння электронных адкідаў.
Вядоўца спытаў Джосвіяка, чаму ў iPadOS няма калькулятара. Той прапанаваў скарыстацца App Store, бо іх там «цэлая тона», і заўважыў, што сам карыстаецца пабочнай праграмай. Федэрыгі расказаў, што iMassge не з’явіўся на Android, бо праграма не атрымала б крытычнай масы карыстальнікаў і тармазіла развіццё фірмовага месенджара на iOS. Паводле слоў спікера, iMessage на iOS здаваўся «выкінутым на вецер», які «не збіраўся служыць свету».
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.