Apple Vision Pro можа не выйсці ў Кітаі — праблема ў Huawei
Кампанія можа сутыкнуцца з цяжкасцямі выхаду новай гарнітуры змяшанай рэальнасці на кітайскі рынак.
Кампанія можа сутыкнуцца з цяжкасцямі выхаду новай гарнітуры змяшанай рэальнасці на кітайскі рынак.
Кампанія можа сутыкнуцца з цяжкасцямі выхаду новай гарнітуры змяшанай рэальнасці на кітайскі рынак.
У 2019 годзе Huawei падала заяўку ў Бюро па таварных знаках КНР на таварны знак Vision Pro, эксклюзіўныя правы былі атрыманыя ў 2021 годзе і дзейнічаюць да 27 лістапада 2031 года. Рэгістрацыя таварнага знака ахоплівае шырокі спектр паслуг, уключаючы VR-гарнітуры і пераносныя відэадысплэі.
Huawei ужо выпусціла некалькі гаджатаў, якія ўключаюць назву Vision, уключаючы Huawei Vision Glass і смарт-тэлевізары серыі Vision. На думку юрыстаў, кампанія можа падаць у суд на Apple, калі тая будзе выкарыстоўваць назву ейнага таварнага знака на кітайскім рынку, або запатрабаваць кампенсацыі пасля афіцыйнага старту продажаў Vision Pro.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.