Apple выйграла патэнтную спрэчку ў Masimo праз разумныя гадзіннікі і атрымала $250
Суд штата Дэлавэр прызнаў, што раннія мадэлі разумных гадзіннікаў Masimo парушалі патэнты Apple, аднак адмовіўся забараніць продаж бягучых прадуктаў кампаніі.

Журы прысяжных прызнала, што першапачатковы дызайн разумных гадзіннікаў Masimo W1, Freedom і модуля здароўя парушаў патэнт раней выдадзены Apple. Суд прыйшоў да высновы, што парушэнне тычылася толькі знятых з вытворчасці мадэляў гадзіннікаў і зарадных прылад, а не бягучых прадуктаў Masimo.
Адказчык абавязаны выплаціць Apple мінімальную кампенсацыю ў памеры $250 за парушэнне патэнтных правоў. У часе папярэдняга слухання Masimo паспрабавала «ўрэгуляваць» пазоў Apple, прапанаваўшы ёй $900 наяўнымі. Аднак Apple вярнула грошы, і суд пастанавіў, што справа мае быць перададзеная ў суд прысяжных.
Masimo вітала рашэнне суда. Кампанія падкрэсліла, што забарона на продаж тычыцца толькі дзвюх знятых з вытворчасці мадэляў і не закранае яе бягучых прадуктаў. Apple не хавала, што яе галоўнай мэтай быў не грашовы штраф. Прадстаўнік Apple заявіў, што кампанія імкнулася да таго, каб Masimo «спыніла капіяванне дызайну і функцый Apple Watch».
Раней Masimo абвінаваціла Apple у парушэнні сваіх патэнтаў, якія тычацца вымярэння ўзроўню кіслароду ў крыві. У выніку Apple была вымушаная адключыць гэтую функцыю ў гадзінніках Apple Watch Series 9 і Ultra 2, якія прадаюцца ў ЗША.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.