Apple Watch папярэджвае карыстальнікаў пра хваробу яшчэ да з'яўлення сімптомаў
Карыстальнікі разумных гадзіннікаў паведамляюць, што атрымліваюць папярэджанні аб надыходзячым захворванні, яшчэ не падазраючы, што захварэлі.

Гаворка ідзе пра інструмент Vitals («Асноўныя паказчыкі»), які з’явіўся ў watchOS 11. Функцыя вымярае розныя паказчыкі здароўя, такія, як пульс, частата дыхання, узровень кіслароду ў крыві, тэмпература.
Калі адхіленняў няма, то паказчыкі пафарбаваныя ў блакітны, калі ёсць — у ружовы. Адзін з карыстальнікаў напісаў, што атрымаў папярэджанне яшчэ да таго, як стаў адчуваць сімптомы хваробы.
«Я стаў выкарыстоўваць Vitals, калі ён упершыню з’явіўся ў бэта-версіі, і ад тых часоў я захварэў прыкладна двойчы. Абодва разы праграма ведала пра гэта за пару дзён, хоць я не адчуваў нічога дрэннага», — напісаў ён.
«Мой гадзіннік зразумеў, што я не быў на 100% здаровы пасля маіх прышчэпак ад COVID і грыпу, бо ўсе паказчыкі адхіляліся ад нормы. Так я і зразумеў, што не здаровы. Дзіўна», — іншы карыстальнік.
Тым не менш дакладнасць працы інструмента выклікае пытанні, паколькі адзін з карыстальнікаў захварэў, але не атрымаў папярэджання пра хваробу, што насоўвалася. Apple папярэджвае, што Vitals не створаны для дыягностыкі захворванняў.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.