Apple заблакавала абнаўленне паштовага кліента BlueMail пасля дадання ChatGPT
Кампанія заблакавала абнаўленне праграмы паштовага кліента ў App Store.
Кампанія заблакавала абнаўленне праграмы паштовага кліента ў App Store.
Кампанія заблакавала абнаўленне праграмы паштовага кліента ў App Store.
Apple патлумачыла блакаванне тым, што распрацоўшчыкам трэба перагледзець узроставы рэйтынг праграмы як софту для асоб старэйшых за 17 гадоў або ўкараніць фільтрацыю кантэнту. На думку кампаніі, BlueMail можа ствараць кантэнт, які не пасуе ўсім аўдыторыям. Распрацоўшчыкі не згодныя з такім рашэннем і лічаць, што правілы прымяняюцца выбіральна.
«Мы хочам справядлівасці. Калі мы мусім усталяваць узроставы рэйтынг, то і іншыя мусяць», — адказалі распрацоўшчыкі. Яны заўважылі, што многія іншыя праграмы, якія рэкламуюць магчымасці на аснове ChatGPT, прысутнічаюць у App Store без узроставых абмежаванняў.
Аналітык DA Davidson Томас Фортэ лічыць, што Apple можа дбайней правяраць праграмы з інтэграваным чат-ботам ChatGPT. Раней распрацоўшчык чат-бота кампанія OpenAI вывела на рынак ChatGPT для інтэграцыі сэрвісу ў прадукты.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.