Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Apple закрыла расійскім распрацоўшчыкам доступ да платформы распрацоўкі бізнэс-праграм

Кампанія закрыла расійскім распрацоўшчыкам доступ да сэрвісу Apple Developer Enterprise Program (ADEP), што стварае цяжкасці для кампаній, якія распрацоўваюць карпаратыўныя праграмы для iOS.

Пакінуць каментарый

ADEP дазваляе кампаніям распрацоўваць праграмы для iOS і распаўсюджваць іх сярод сваіх супрацоўнікаў, не публікуючы ў App Store. Кіраўнік iOS-распрацоўкі ў кампаніі red_mad_robot Аляксандр Тузоўскі пацвердзіў РБК, што Apple рассылала папярэджанні кампаніям, якія выкарыстоўваюць Enterprise-сертыфікаты, аб спыненні іх дзеяння ад сярэдзіны лютага. Кіраўнік Touch Instinct Зміцер Косцін паведаміў, што 12 лютага ўсе даныя, звязаныя з праграмай, былі выдаленыя.

Apple не патлумачыла прычыны ўвядзення новых абмежаванняў для расійскіх карыстальнікаў. Раней кампанія заяўляла, што прымае меры ў адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства і міжнародных санкцый. Цяпер кампаніі пераглядаюць свае стратэгіі і шукаюць альтэрнатыўныя платформы. Многія пераключыліся на PWA і адаптацыю вэб-сэрвісаў пад мабільныя прылады, але гэтыя рашэнні маюць шэраг абмежаванняў і не могуць паўнавартасна замяніць натыўныя мабільныя  праграмы.

Косцін адзначыў, што на рынку няма прамой альтэрнатывы ADEP з такім жа функцыяналам. Для тэсціравання і распаўсюджвання зборак выкарыстоўваюцца стандартныя прылады Apple, такія як TestFlight, а таксама карпаратыўныя MDM-рашэнні для ўнутраных  праграм. У якасці альтэрнатывы кампаніі разглядаюць прамую ўсталёўку праграм на прылады супрацоўнікаў.

У сакавіку 2022 года, Apple спыніла падтрымку расійскіх карт плацежных сістэм Mastercard і Visa, а затым і «Мір» у сэрвісе Apple Pay і выдаліла  праграмы падсанкцыйных банкаў і кампаній з App Store. 9 верасня спыніў працу ў Расіі  воблачны сэрвіс BigQuery, які належыць Google. Microsoft адключала расійскіх заказчыкаў ад сэрвісаў Microsoft Office 365, платформы кіравання мабільнасцю і бяспекі Microsoft Enterprise Mobility + Security, Teams ды інш.

Apple паказала iPhone 16e
Apple паказала iPhone 16e
Па тэме
Apple паказала iPhone 16e
Apple думае пра стварэнне чалавекападобных робатаў для разумнага дома
Apple думае пра стварэнне чалавекападобных робатаў для разумнага дома
Па тэме
Apple думае пра стварэнне чалавекападобных робатаў для разумнага дома
Apple паказала эмацыйнага робата-лямпу як у Pixar
Apple паказала эмацыйнага робата-лямпу, як у Pixar
Па тэме
Apple паказала эмацыйнага робата-лямпу, як у Pixar

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.