Apple запускае Creator Studio — даступную альтэрнатыву Adobe Creative Cloud
Кампанія прэзентавала падпіску Creator Studio — новы набор прафесійных крэатыўных праграм, якія Apple пазіцыянуе як больш даступную альтэрнатыву Adobe Creative Cloud.
Кампанія прэзентавала падпіску Creator Studio — новы набор прафесійных крэатыўных праграм, якія Apple пазіцыянуе як больш даступную альтэрнатыву Adobe Creative Cloud.
Кампанія прэзентавала падпіску Creator Studio — новы набор прафесійных крэатыўных праграм, якія Apple пазіцыянуе як больш даступную альтэрнатыву Adobe Creative Cloud.
Падпіска Apple Creator Studio будзе каштаваць $12,99 у месяц або $129 у год і стане даступнай з 28 студзеня. Для студэнтаў і выкладчыкаў прадугледжана льготная цана — $2,99 у месяц або $29,99 у год. Усе новыя карыстальнікі атрымаюць бясплатны пробны перыяд на адзін месяц.
У пакет уваходзяць Final Cut Pro, Logic Pro і Pixelmator Pro для Mac і iPad, а таксама Motion, Compressor і MainStage для Mac. Акрамя таго, падпіска адкрывае доступ да пашыранага кантэнту і інтэлектуальных функцый у бясплатных праграмах Keynote, Pages і Numbers. Пазней у склад Creator Studio таксама ўвойдзе Freeform для iPhone, iPad і Mac.
Адначасова з запускам падпіскі Apple абнавіла самі праграмы. Final Cut Pro атрымаў пошук па расшыфроўках аўдыё, візуальны пошук па апісанні сцэн і вызначэнне рытму, а версія для iPad — інструменты для хуткага мантажу і аўтаматычнай перакампаноўкі кадра. У Logic Pro з’явіліся новыя сінтэзатары, распазнаванне акордаў, пашыраная бібліятэка гукаў і пошук па натуральнай мове. Pixelmator Pro упершыню выходзіць на iPad з падтрымкай Apple Pencil.
У iWork-праграмах падпіска адкрывае новы Content Hub з фотаздымкамі, графікай і ілюстрацыямі, а таксама прэміяльныя шаблоны. У Keynote карыстальнікі змогуць генераваць чарнавікі прэзентацый з тэкставых планаў, аўтаматычна ствараць нататкі дакладчыка і выраўноўваць макеты. У Numbers даступныя генерацыя формул і аўтазапаўненне табліц з дапамогай распазнавання паттэрнаў.
Запуск Creator Studio фактычна выводзіць Apple у прамую канкурэнцыю з Adobe. Падпіска Creative Cloud Pro у Adobe каштуе $69,99 у месяц, а асобныя праграмы — каля $22,99. Пры гэтым Apple падкрэслівае, што не адмаўляецца ад класічнай мадэлі продажаў: Final Cut Pro, Logic Pro, Pixelmator Pro і іншыя праграмы па-ранейшаму можна купіць аднаразова ў Mac App Store.



Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.