Apple прымусіць распрацоўшчыкаў абгрунтоўваць выкарыстанне некаторых API, інакш забаніць праграмы
І без таго скрупулёзны працэс праверкі праграм у App Store стане яшчэ стражэйшым. Apple абвясціла, што неўзабаве распрацоўшчыкам прыйдзецца падрабязна даваць справаздачу аб тым, для чаго ў іх праграмах выкарыстоўваюцца пэўныя API, перш ніж падаць іх у стор.
І без таго скрупулёзны працэс праверкі праграм у App Store стане яшчэ стражэйшым. Apple абвясціла, што неўзабаве распрацоўшчыкам прыйдзецца падрабязна даваць справаздачу аб тым, для чаго ў іх праграмах выкарыстоўваюцца пэўныя API, перш ніж падаць іх у стор.
Некаторыя API цяпер будуць класіфікавацца як «Required Reason APIs», то-бок кампанія стане патрабаваць апісаць, з якой мэтай яны выкарыстоўваюцца ў праграме. Так Apple мае намер змагацца з сачэннем за карыстальнікамі.
Навіна набудзе моц восенню з выхадам аперацыйных сістэм iOS 17, tvOS 17, watchOS 10 і macOS Sonoma. Распрацоўшчыкі пачнуць атрымліваць абвесткі, калі падалі на праверку праграму з API, якое падлягае ўзмоцненаму кантролю, без тлумачэння прычыны яго выкарыстання. Ад вясны 2024 года праграм, у якіх задзейнічаныя такія API без пазначэння ўважнай прычыны, прымаць не будуць.
«Каб прадухіліць злоўжыванне некаторымі API, якія могуць выкарыстоўвацца для збору даных пра карыстальніцкія прылады шляхам фінгерпрынтынгу, вы будзеце павінныя пазначыць прычыны для выкарыстання гэтых API у маніфесце канфідэнцыйнасці вашай праграмы. Гэта дазволіць гарантаваць, што праграмы будуць выкарыстоўваць гэтыя API па прамым прызначэнні», — заявіла Apple.
Распрацоўшчыкі асцерагаюцца, што навіна можа прывесці да павелічэння колькасці адмоў у публікацыі. Сярод Required Reason APIs ёсць, напрыклад, вельмі просты і распаўсюджаны API UserDefaults, які адказвае за захоўванне карыстальніцкіх налад праграмы. Праграма можа быць адхіленая толькі таму, што распрацоўшчык забыўся напісаць прычыну яго выкарыстання. Між тым незразумела, як Apple будзе сачыць за яго (ня)мэтавым выкарыстаннем. Але ў выпадку адмовы распрацоўшчыкі змогуць падаць апеляцыю.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
да ну? Теперь разработчики не смогут выпустить Threads на iOS - не смогут обосновать зачем столько прав для приложения
И это здорово.
Фейсбуку понравится
всего лишь чемоданчик привезти придется