Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Apple распрацоўвае свайго канкурэнта ChatGPT

Apple употай тэсціруе штучны інтэлект накшталт ChatGPT ад OpenAI, Google Bard і Microsoft Bing AI, даведаўся Bloomberg.

Пакінуць каментарый
Apple распрацоўвае свайго канкурэнта ChatGPT

Apple употай тэсціруе штучны інтэлект накшталт ChatGPT ад OpenAI, Google Bard і Microsoft Bing AI, даведаўся Bloomberg.

Паводле слоў крыніц выдання, у Apple ужо ёсць фірмовая сістэма для стварэння вялікіх моўных мадэляў пад назвай Ajax. Яна пабудаваная на базе фрэймворка машыннага навучання Google Jax і легла ў аснову чатбота, які ў коле распрацоўшчыкаў называюць Apple GPT.

Таксама суразмоўцы Bloomberg сцвярджаюць, што ў апошнія месяцы Apple вядзе актыўную працу ў АІ-кірунку. На праекце занятыя некалькі каманд, якія сярод іншага прадумваюць пытанні абароны прыватнасці карыстальнікаў, звязаныя з тэхналогіяй.

У Apple адмовіліся ад каментароў. Каціроўкі кампаніі на навінах падняліся на 2,3% да рэкордных $198,23. Microsoft жа — галоўны партнёр і спонсар OpenAI — наадварот асела на 1%.

Samsung забараніла супрацоўнікам карыстацца ChatGPT і падобнымі — аж да звальнення
Samsung забараніла супрацоўнікам карыстацца ChatGPT і падобнымі — аж да звальнення
Па тэме
Samsung забараніла супрацоўнікам карыстацца ChatGPT і падобнымі — аж да звальнення


Фрэймворк Ajax быў створаны летась для сістэматызацыі распрацовак у сферы машыннага навучання. Apple GPT таксама быў створаны пры канцы мінулага года ў якасці эксперымента невялікай групай інжынераў. Яго рэліз быў адкладзены праз патэнцыйныя праблемы з бяспекай генератыўнага АІ. Цяпер ён даступны абмежаванаму колу супрацоўнікаў Apple па спецыяльным дазволе. Чатбот умее рэзюмаваць тэксты і адказваць на пытанні, а таксама дапамагае ў праектаванні прадуктаў. Паводле слоў супрацоўнікаў, па сваёй сутнасці гэта аналаг Bard, ChatGPT і Bing AI і будзь-якімі інавацыйнымі магчымасцямі ён не валодае.

Чатбот даступны праз вэб-праграму і прызначаны толькі для ўнутранага выкарыстання. Куперцінская кампанія ўзмоцнена працуе над паляпшэннем мадэляў, якія ляжаць у аснове, але выпускаць яго на публіку пакуль не плануе і выразнай стратэгіі вываду АІ-прадуктаў на рынак у яе пакуль няма. Але крыніцы выдання сцвярджаюць, што Apple рыхтуе буйны АІ-анонс налета.

Amazon заблакавала «разумны дом» інжынеру Microsoft за расісцкі каментар якога не было
Amazon заблакавала «разумны дом» інжынеру Microsoft за расісцкі каментар, якога не было
Па тэме
Amazon заблакавала «разумны дом» інжынеру Microsoft за расісцкі каментар, якога не было

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.