Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Apple прымушае партнёраў пазбаўляцца ад людзей на вытворчасці сваіх гаджэтаў

Apple патрабуе ад сваіх партнёраў паскорыць укараненне аўтаматызацыі і робатаў на вытворчасці, піша MacRumors са спасылкай на тайваньскае выданне DigiTimes.

Пакінуць каментарый

Apple прасоўвае аўтаматызацыю апошнія пару гадоў, але цяпер гэта стала базавым патрабаваннем пры заключэнні вытворчых кантрактаў. Як тлумачаць крыніцы партала, Apple хоча знізіць залежнасць ад ручной працы і дэфіцыту рабочых (якія могуць ладзіць забастоўкі), стандартызаваць вытворчы працэс і стабілізаваць якасць прадукцыі.

Патрабаванне датычыцца вытворчасці iPhone, iPad, Mac і Apple Watch. Прычым вендары павінны абнаўляць абсталяванне за свой кошт і не разлічваць на фінансавую дапамогу ці субсідыі Apple. Раней кампанія нярэдка ўкладвалася ў абсталяванне для кантрактных вытворцаў, таму што яно павінна адпавядаць яе спецыфікацыям.

Дадатковы фінансавы цяжар з-за навязанай аўтаматызацыі ўжо адбіваецца на даходах вендараў. Уплываюць не толькі высокія капітальныя выдаткі, але і затрымкі на вытворчасці ў перыяд укаранення робататэхнічных сістэм.

Чытайце таксама
Пытанне часу: «хросны бацька ШІ» кажа, што нават сантэхнікі не выратуюцца

«Я страціў усё»: Apple заблакавала распрацоўшчыка з-за падарункавай карты на $500

1 каментарый
Топ OpenAI назваў тры сферы, якія ШІ аўтаматызуе першымі

5 каментарыяў
Apple назвала лепшыя аплікацыі і гульні 2025 года

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.