Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Apple абнавіла App Store Connect, дадала больш за 100 новых метрык

Кампанія абнавіла платформу App Store Connect — асноўнага сэрвісу для публікацыі і кіравання аплікацыямі, а таксама аналізу іх паказчыкаў.

1 каментарый

Замест чаканага зніжэння камісіі ў App Store кампанія прадставіла больш за 100 новых метрык, звязаных з манетызацыяй, падпіскамі, унутрыгульнявымі пакупкамі і эфектыўнасцю маркетынгавых прапаноў.

У Apple заявілі, што аналітыка заснавана на уласных дадзеных кампаніі, а не на ацэнках старонніх сэрвісаў кшталту Sensor Tower, Appfigures ці RevenueCat. Сярод ключавых новаўвядзенняў — пашыраныя справаздачы па падпісках з магчымасцю экспарту праз API, што дазволіць распрацоўшчыкам аналізаваць паказчыкі афлайн або інтэграваць іх ва ўласныя сістэмы.

Абнаўленне таксама дае больш глыбокае разуменне паводзін карыстальнікаў. Распрацоўшчыкі змогуць аналізаваць крыніцы ўсталёвак, дату загрузкі, старт акцыйных прапаноў і іншыя параметры, адсочваючы актыўнасць асобных груп і параўноўваючы эфектыўнасць рэгіянальных запускаў ці маркетынгавых кампаній. З’явіліся і параўнальныя паказчыкі peer group benchmarks, якія дазваляюць ацэньваць канверсію з загрузак у карыстальнікаў, што плацяць, і даход на адну ўсталёўку адносна канкурэнтаў.

Apple адзначае, што дадзеныя агрэгуюцца і апрацоўваюцца з ужываннем метадаў дыферэнцыяльнай прыватнасці для абароны карыстальнікаў і камерцыйна адчувальнай інфармацыі. Для больш дакладнага аналізу ў інтэрфейсе даступныя новыя фільтры — да сямі параметраў адначасова. Кампанія таксама апублікавала гайд App Store Analytics Guide, які дапамагае распрацоўшчыкам выбудоўваць стратэгіі на аснове дадзеных.

Сістэма аналітыкі цяпер прадастаўляе больш падрабязную інфармацыю аб крыніцах продажаў, уключаючы пошук і навігацыю ў App Store, вэб-каналы і маркетынгавыя спасылкі, а таксама ўлічвае канверсіі, адрозніваючы першасныя і паўторныя загрузкі. Дадаткова адсочваюцца паказчыкі перадзаказаў, уцягнутасці, утрымання аўдыторыі і структуры даходаў.

Пры гэтым Apple паступова адмовіцца ад часткі ранейшых справаздач: у будучыні знікне адзіная панэль з сукупнай статыстыкай па ўсіх аплікацыях, бо новая аналітыка арганізавана па асобных прадуктах. Перыяд справаздачнасці па змаўчанні зменены на тры месяцы, хоць больш кароткія інтэрвалы па-ранейшаму даступныя.

Айтишник прошёл собесы сразу в Apple Meta Netflix Amazon и Google. Как ему удалось
Айтишник прошёл собесы сразу в Apple, Meta, Netflix, Amazon и Google. Как ему удалось
Па тэме
Айтишник прошёл собесы сразу в Apple, Meta, Netflix, Amazon и Google. Как ему удалось
Apple блакуе аплікацыі вайб-кодынгу ў App Store
Apple блакуе аплікацыі вайб-кодынгу ў App Store
Па тэме
Apple блакуе аплікацыі вайб-кодынгу ў App Store
Apple прэезнтавала AirPods Max 2 з ШІ-перакладам і палепшаным шумападаўленнем
Apple прэезнтавала AirPods Max 2 з ШІ-перакладам і палепшаным шумападаўленнем
Па тэме
Apple прэезнтавала AirPods Max 2 з ШІ-перакладам і палепшаным шумападаўленнем
Чытайце таксама
З'явілася аплікацыя з аўдыёкнігамі беларускіх класікаў ва ўласным выкананні
З'явілася аплікацыя з аўдыёкнігамі беларускіх класікаў ва ўласным выкананні
З'явілася аплікацыя з аўдыёкнігамі беларускіх класікаў ва ўласным выкананні
Новае шпіёнскае ПЗ пагражае сотням мільёнаў iPhone
Новае шпіёнскае ПЗ пагражае сотням мільёнаў iPhone
Новае шпіёнскае ПЗ пагражае сотням мільёнаў iPhone
Apple блакуе аплікацыі вайб-кодынгу ў App Store
Apple блакуе аплікацыі вайб-кодынгу ў App Store
Apple блакуе аплікацыі вайб-кодынгу ў App Store
Apple прэезнтавала AirPods Max 2 з ШІ-перакладам і палепшаным шумападаўленнем
Apple прэезнтавала AirPods Max 2 з ШІ-перакладам і палепшаным шумападаўленнем
Apple прэезнтавала AirPods Max 2 з ШІ-перакладам і палепшаным шумападаўленнем

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Обсуждение
Комментируйте без ограничений

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.

Яна Пильник
Яна Пильник Дрессировщик программистов в Филиал БГУ ЦИРК
0

Уже лучше, но до нормальной аналитики ещё далеко