Apple заявіла, што не выкарыстоўвала ролікаў Youtube для стварэння Apple Intelligence
Кампанія заявіла, што яе мадэль штучнага інтэлекту OpenELM не выкарыстоўваецца ў ніводнай з функцый АІ або машыннага навучання ў камерцыйных прадуктах.

Раней выданне Proof News высветліла, што Apple і іншыя кампаніі ўжывалі для навучання сваіх мадэляў базу даных Pile, якая ўтрымлівае субтытры больш як 170 тысяч ролікаў Youtube, што належаць больш як 48 тысячам каналаў. Гэтыя даныя сабрала некамерцыйная арганізацыя EleutherAI, якая дапамагае распрацоўшчыкам у навучанні АІ-мадэляў.
Apple заявіла, што OpenELM была створаная выключна для даследчых мэтаў, а не для забеспячэння працы пакета Apple Intelligence. Мадэль апублікаваная з адкрытым зыходным кодам і даступная ўсім ахвотным, у тым ліку ў раздзеле сайта Apple Machine Learning Research.
Раней кампанія падкрэслівала, што пры распрацоўцы Apple Intelligence АІ-функцыі былі навучаныя толькі «на ліцэнзаваных даных, уключаючы даныя, падабраныя для паляпшэння пэўных функцый, а таксама сабраныя нашым вэб-сканарам агульнадаступныя даныя». Правілы Youtube прама забараняюць спампоўваць і расшыфроўваць ролікі для навучання АІ.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.