SayGames выйшла на в'етнамскі рынак: першае партнёрства з мясцовай студыяй
Глабальны паблішэр з беларускімі каранямі SayGames запартнёрыўся з в’етнамскай Doors Studio — разам яны выпусцяць мідкорную гульню BagMaster Isekai. Гэта першая супраца кампаніі з распрацоўшчыкамі з азіяцкай краіны.
Глабальны паблішэр з беларускімі каранямі SayGames запартнёрыўся з в’етнамскай Doors Studio — разам яны выпусцяць мідкорную гульню BagMaster Isekai. Гэта першая супраца кампаніі з распрацоўшчыкамі з азіяцкай краіны.
Doors Studio стварылі ў 2024 годзе, BagMaster Isekai — дэбютны тайтл студыі. Гульня пабудавана на механіцы крафту і аб’яднання прадметаў, якія адкрываюць шырокія магчымасці для манетызацыі праз унутрыгульнявыя пакупкі.
«Doors Studio — каманда з моцным творчым бачаннем і здольнасцю рэалізоўваць яго на высокім узроўні. Нас уразіла якасць BagMaster Isekai яшчэ на ранніх этапах — і з пункту гледжання геймплэя, і з пункту гледжання патэнцыялу прадукту», — адзначылі ў SayGames.
У Doors Studio параўналі выхад на глабальны рынак з плаваннем у незнаёмых водах і назвалі SayGames «вопытным навігатарам — маяком у шторм»: «Нас уразіў маштаб экспертызы, якую яны прыцягваюць да праекту, а таксама інструменты і інфраструктура для тэставання і паляпшэння гульні». BagMaster Isekai ўжо даступная на iOS і Android па ўсім свеце.
SayGames выдае мабільныя гульні ў жанры гібрыднай казуалкі. Кампанія налічвае больш за 200 тайтлаў і 8 млрд спампаванняў. Базуецца на Кіпры.
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.