ARM прыцягне $8 млрд у рамках IPO

Брытанскі распрацоўшчык чыпаў ARM плануе выйсці на біржу ў ЗША. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на дасведчаныя крыніцы.

Пакінуць каментарый

Падаць адпаведныя дакументы рэгулятарам кампанія плануе пры канцы красавіка. У рамках яго яна будзе спрабаваць прыцягнуць мінімум $8 млрд. Само IPO адбудзецца пры канцы года — дакладная дата будзе прызначаная зыходзячы з умоў на рынку.

Андаррайтарамі выступяць чатыры інвестыцыйныя банкі, выбраныя японскім холдынгам SoftBank, які валодае ARM: гэта Goldman Sachs, JPMorgan Chase, Barclays і Mizuho.

Падрыхтоўка да лістынгу пачнецца найбліжэйшымі днямі. Дакладная ацэнка пакуль не вызначаная, але ARM разлічвае больш як на $50 млрд.

Раней SoftBank хацеў прадаць ARM чыпмэйкеру Nvidia за $40 млрд. Угода не адбылася праз супраціў амерыканскіх і еўрапейскіх антыманапольных органаў.


Читать на dev.by